Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1000 рублёў і 500 даляраў не адно і тое ж, — экспэрт


Першы віцэ-прэмʼер беларускага ўраду Васіль Мацюшэўскі, выступаючы 26 чэрвеня на супольным пасяджэньні абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу, стаў чарговым чыноўнікам, які выказаў перакананьне: да канца году сярэдні заробак у Беларусі павінен дасягнуць 1000 рублёў. Між тым, паводле статыстыкі, якую ён жа і агучыў, сярэдні заробак па краіне за студзень-красавік склаў 776,7 рубля.

Дэпутаты зьвярнулі ўвагу на тое, што многія адказныя чыноўнікі сьледам за Аляксандрам Лукашэнкам калі гавораць пра ўзровень прыбыткаў, ужо ня кажуць, як раней, пра 500 даляраў. Цяпер у якасьці запаветнай лічбы фігуруе 1000 рублёў.

«А гэта не адно і тое ж», — кажа Свабодзе кіраўнік фонду Мізэса Яраслаў Раманчук:

«Магу з пэўным гонарам сказаць, што я быў першым, хто заявіў, пачуўшы з вуснаў Лукашэнкі пра заробак у 500 даляраў, — чаму разьлікі на даляры, а не на рублі? Мы ж мусім падтрымліваць свой беларускі рубель. Пасьля гэтага ўзьнікла паўза на пару месяцаў. І раптам усе, пачынаючы з кіраўніка дзяржавы, пераключыліся на рублі. Думаю, не таму, што яны пачулі Раманчука.

Прычына іншая — дасягнуць заробку ў 1000 рублёў прасьцей, чым у 500 даляраў. Тут дзейнічаюць і інфляцыя, і завышаныя рублёвыя плацяжы, калі рублі можна налічыць, але не заплаціць. Ёсьць і іншыя фактары.

Але я зьвярну ўвагу на сёньняшні выступ Мацюшэўскага пра кансэрватыўны сцэнар эканомікі на бліжэйшую будучыню. Пры такім сцэнары, я ўпэўнены, улады не забясьпечаць заробак ні 500 даляраў, ні 1000 рублёў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG