Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Толькі ў сталіцы сярэдні заробак дасягнуў 500 даляраў, у сярэднім па краіне зарабляюць па 412 даляраў


Сярэдні заробак у Беларусі ў траўні вырас да 795,2 рубля, паведамляе Белстат. Гэта на 18,5 рубля больш, чым у красавіку.

У пераліку на даляры па курсе Нацбанку на сёньняшні дзень сярэдні заробак склаў 412 даляраў.

Сярэдні заробак менчукоў, паводле афіцыйнай статыстыкі, у студзені-траўні склаў 1078,2 рубля, у траўні — 1104,4. Травеньская зарплата ў сталіцы на 1,1 рубля перавышае красавіцкую.

У Берасьцейскай вобласьці ў сярэднім у траўні зараблялі 679,9 рубля, у Віцебскай — 678,9 рубля, у Гомельскай — 712,1 рубля, у Гарадзенскай — 684,7 рубля, у Менскай — 810,1 рубля, у Магілёўскай — 673,9 рубля. Такім чынам, толькі ў сталіцы сярэдні заробак дасягнуў абяцаных 500 даляраў.

XS
SM
MD
LG