Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія аштрафавала Google на 2.420.000.000 эўра


Кампанію Google аштрафавалі амаль на два з паловай мільярды эўра за злоўжываньні сваёй пазыцыяй на рынку пошукавых сыстэм для прасоўваньня ўласных службаў інтэрнэт-гандлю.

Google мае 90 дзён, каб спыніць незаконныя дзеяньні. Інакш кампаніі можа пагражаць штраф памерам да 5 працэнтаў штодзённага сусьветнага абароту кампаніі Alphabet, якая кантралюе Google.

Прадстаўнікі Google адкідаюць абвінавачаньні і кажуць, што вынікі пошуку падаюцца такім чынам, каб зрабіць інфармацыю зручнай для спажыўцоў.

Сёньняшні штраф стаў вынікам сямігадовага расьсьледаваньня з боку Эўразьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG