Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крыніцы ў банкаўскіх колах распавялі паасобна Reuters і Інтэрфаксу пра дэталі заплянаванага разьмяшчэньня Беларусьсю эўрабондаў.

Паводле гэтых паведамленьняў, адзін з траншаў, пяцігадовы, дасьць даходнасьць 7–7,5%, а другі, дзесяцігадовы, — 7,75–8%. Інвэстары адзначаюць, што Беларусь арыентуецца на Ўкраіну, якая разьмяшчае эўрабонды на 10 гадоў пад 8,184% даходнасьці.

Шляхам разьмяшчэньня эўрабондаў Беларусь хоча прыцягнуць 1 млрд даляраў. Улады даручылі Citigroup і Raiffeisen Bank International арганізаваць сустрэчы з адпаведнымі інвэстарамі ў чэрвені.

Апошні раз Беларусь разьмяшчала эўрабонды ў 2011 годзе на 7 год пад 8,95%. Далейшыя спробы разьмясьціць эўрабонды не былі пасьпяховымі. Шмат якія банкі, як піша Reuters, адмаўляліся мець справы зь Беларусьсю.

«Краіна — адзін з найбольш спрэчных эмітэнтаў, якія могуць паспрабаваць атрымаць доступ да рынкаў, — піша Reuters пра Беларусь. — Яе не стрыманы ў выказваньнях прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца ў сьпісе з 16 людзей і 9 субʼектаў краіны, на якія распаўсюджваюцца санкцыі ЗША. Тым ня менш Беларусь можа выпускаць міжнародныя пазыкі, бо Захад спрабуе аднавіць супрацу зь ёю».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG