Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь траціць на дзяржаўную запазычанасьць 10% бюджэту, хоча пазычыць яшчэ 1 млрд даляраў


Дзяржаўная запазычанасьць Беларусі складае 39,2 млрд рублёў (плюс 11,7% за мінулы год), на яе абслугоўваньне Беларусь траціць 10% бюджэту, перадае Tut.by заяву першага намесьніка міністра фінансаў Максіма Ермаловіча.

Запазычанасьць Беларусі ўдвая большая за прыбыткі бюджэту, яна складае 41,7% валавога ўнутранага прадукту. На выплату крэдытаў летась пайшло больш за 7 млрд рублёў — гэта як фінансаваньне абароны, праваахоўнікаў, нацыянальнай эканомікі, аховы здароўя, адукацыі, спорту і СМІ разам узятых.

Пры гэтым Беларусь чакае чарговых траншаў крэдытаў ад Расеі і Эўразійскага фонду стабілізацыі (Расея ж нагадвае, што па крэдытах трэба плаціць). Паводле крыніц Reuters, Беларусь хоча прыцягнуць яшчэ 1 млрд даляраў ад разьмяшчэньня эўрабондаў — улады даручылі Citigroup і Raiffeisen Bank International арганізаваць сустрэчы з адпаведнымі інвэстарамі ў чэрвені.

Прагноз стабільны: міжнародныя агенцтвы пацьвердзілі крэдытны рэйтынг Беларусі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG