Аляксандар Лукашэнка 2 жніўня правядзе рэспубліканскую сэлектарную нараду па пытаньнях уборкі ўраджаю. Мінулая адбылася пяць гадоў таму. Яна цягнулася амаль 5 гадзінаў. Пра што тады казаў Лукашэнка? Пра што тады казаў Лукашэнка?
Прэмʼер-міністар Андрэй Кабякоў заявіў 1 жніўня на пасяджэньні Савету міністраў, што Міністэрства працы склала графік для выхаду на заплянаваны ўзровень заробку ў 1000 рублёў.
Экспэрты Fitch Ratings, абгрунтоўваючы сваё рашэньне, адзначаюць паляпшэньне доступу Беларусі да зьнешняга фінансаваньня і павелічэньне золатавалютных рэзэрваў. А гэта зьмяншае фінансавыя рызыкі на бягучы і наступны гады — 2017–2018. Пазытыўна ацэньваецца і дасягнутае паміж Беларусьсю і Расеяй пагадненьне пра цэны на энэргарэсурсы.
Пра гэта Лукашэнка заявіў 1 жніўня на сустрэчы са старшынём Камітэту па кантролі і кіраваньні дзяржаўнай маёмасьцю пры Дзяржаўнай радзе КНР Сяо Яцінам.
Паводле Белстату «Сацыяльнае становішча і ўзровень жыцьця насельніцтва», колькасьць людзей, занятых у эканоміцы, зьніжалася ў Беларусі пяць год запар.
Кантраляваць стварэньне холдынгу будзе Камітэт дзяржаўнага кантролю. Ці будзе холдынг нейкім чынам падначалены або падсправаздачны Мінздароўя, з указу незразумела.
Актывісты «Моладзі БНФ» сабралі тысячу подпісаў за распрацоўку законапраекту аб вяртаньні зьніжкі ў 50% на праезд у грамадзкім транспарце для студэнтаў ВНУ і каледжаў.
Анфімаў паабяцаў у перадачы «Контуры» на дзяржаўным тэлеканале АНТ, што да канца 2017 году «дакладна ня будзе падвышэньня тарыфаў» на жыльлёва-камунальныя паслугі.
Прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў адказаў у перадачы «Контуры» на дзяржаўным тэлеканале АНТ на пытаньне, калі беларусы будуць мець абяцаныя заробкі па 500 даляраў.
Старшыня Беларускай фэдэрацыі авіяцыйнага спорту Аляксандр Цэнтэр выказаў спадзеў на хуткае зьяўленьне ў Беларусі лоўкостэраў.
На 1 ліпеня 2017 году ў Беларусі дзейнічала 140,2 тысячы юрыдычных асоб і 245,3 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.
Бязьвізавы рэжым уезду ў Беларусь ужо паказаў сябе добрым інструмэнтам разьвіцьця турызму і бізнэсу, заявіў міністар спорту і турызму Аляксандр Шамко 29 ліпеня перад журналістамі на фэстывалі «ПраНеба» на аэрадроме Баравая пад Менскам.
Крэдыт Экспартна-імпартнага банку Кітаю на суму 192 млн 713,7 тыс. даляраў ЗША будзе выдзелены ТАА «Амкадор-Маш» на будаўніцтва заводу спэцыяльных машын у Калодзішчах.
80 ваеннаслужачых і 50 адзінак аўтамабільнай тэхнікі дапамагаюць на палях. Такое даручэньне Ўзброеным сілам даў Савет Міністраў Беларусі.
Беларусь пасьпяхова правяла перамовы аб далучэньні да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі (WTO).
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў 27 ліпеня ўказ № 259, які адмяняе ахоўную зону Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніку.
Заснавальнік Amazon Джэф Бэзас абагнаў Біла Гейтса і стаў найбагацейшым чалавекам у сьвеце, чыё багацьце ацэньваецца на суму 90,7 млрд даляраў, што на 500 млн даляраў больш, чым у заснавальніка Microsoft.
У Беларусі за першае паўгодзьдзе 2017 году сума кампэнсацыі стратаў «за ўчыненую злачынную дзейнасьць» склала каля 74 мільёнаў рублёў (больш за 35 мільёнаў даляраў у эквіваленце).
«Клімат мяняецца, гэта ўжо бясспрэчна», — сказаў журналістам начальнік службы навукова-мэтадычнага забесьпячэньня Белгідрамэту Віктар Мельнік.
У Эўразьвязе ўзгаднілі санкцыі супраць Расеі ў сувязі з пастаўкамі турбін нямецкага канцэрну Siemens у анэксаваны Крым. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода / Свабодная Эўропа ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк.
Беларускія прадпрыемствы восем месяцаў запар звальняюць больш людзей, чым набіраюць на працу. Паводле Белстату, за чэрвень 2017 году на працу ў арганізацыях узялі 57 053 чалавекі, з працы звольнілі 61 183 чалавекі — мінус 4130 чалавек.
Летась прапановы КДК дазволілі зьнізіць гадавыя выдаткі на ЖКГ на 16,5%, сьцьвярджае Дзяржкантроль, а сёлетнія прапановы маюць зьнізіць сабекошт паслугаў на 7,3% у 2017–2018 гадах.
У дакумэнтах ураду Беларусі выявілі, што прынамсі некаторыя выдаткі на дзяржаўныя праграмы ўзгадняюць з грамадзкім аб’яднаньнем «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Гэтая арганізацыя сама ўтрымліваецца зь дзяржаўнага бюджэту.
Паводле зьвестак Міністэрства сельскай гаспадаркі, на 25 ліпеня ў Беларусі было ўбрана 2,85% пасяўных плошчаў збожжавых і зернебабовых культураў, хоць летась на тую ж дату ўбралі 15,3%
Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусі правёў конкурс на стварэньне лягатыпу і лёзунгу перапісу насельніцтва краіны ў 2019 годзе. У намінацыі «Найлепшы лягатып» першае месца ўзяў беларускамоўны, з арнамэнтам.
Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган заявіў пра падпісаньне пагадненьня з Расеяй аб пастаўцы зэнітна-ракетных комплексаў С-400. Пра гэта Эрдаган заявіў, выступаючы на пасяджэньні парлямэнцкай фракцыі «Партыі справядлівасьці і разьвіцьця», паведамляе выданьне The Hurriyet.
Віцэ-прэмʼер-міністар Беларусі Уладзімер Сямашка ў інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу ОНТ выказаўся пра грунт беларуска-ўкраінскіх дачыненьняў.
Так званы чысты продаж валюты, калі насельніцтва здае больш валюты, чым купляе, адбываўся і ў чэрвені 2017 году.
Аляксандар Лукашэнка выслухаў даклад кіраўнікоў ведамстваў аб пэрспэктывах стварэньня новых мадэляў трактарнай тэхнікі на заводзе «Амкадор».
Экспэрты Дасьледчага цэнтру Інстытуту прадпрымальніцтва і мэнэджмэнту падрыхтавалі грунтоўны макраэканамічны прагноз для Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка абяцае беларусам заробкі «па пяцьсот» ужо больш за 10 гадоў. Але пакуль ня ўсе атрымліваюць нават па 500 рублёў. І хоць налічаныя сярэднія заробкі і валавы ўнутраны прадукт растуць, рэальныя даходы беларусаў падаюць.
Прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, што пачынаюць выконвацца дамоўленасьці з Аляксандрам Лукашэнкам, дасягнутыя падчас ягонага нядаўняга візыту ў Менск
Чарговы замежны форум для патэнцыйных інвэстараў улады Беларусі правядуць 27 кастрычніка ў Люксэмбургу. Форум будзе мець статус беларуска-эўрапейскага.
Разьлічваць на дзяржаўную падтрымку можа толькі траціна сем’яў з тых 700 тысяч, якія стаяць на чарзе як тыя, якія «маюць патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў».
Беларускую атамную электрастанцыю плянуецца ўвесьці ў эксплюатацыю летам 2020 году.
«Адсутнасьць канчатковага выніку прыводзіць да таго, што ўдзельнікі перамоваў стамляюцца ад гэтага хранічнага працэсу і таму, напэўна, вырашылі зрабіць паўзу».
Літва наскардзілася на Латвію, што тая нібы ня хоча байкатаваць БелАЭС, бо хоча прыцягнуць беларускія грузы ў свой порт. Ці можа так быць, разважае эканамічная аглядальніца Тацяна Манёнак.
Рассельгаснагляд ад 25 ліпеня забараняе пастаўкі прадукцыі з двух беларускіх прадпрыемстваў, яшчэ шэсьць пастаўленыя пад «узмоцнены кантроль».
Прэзыдэнцкі ўказ № 254 дазваляе набыць пакет акцыяў «Парытэтбанку» інвэстыцыйнай кампаніі VP Capital бізнэсоўца Віктара Пракапені. Агучаная сума ўгоды — 50 мільёнаў даляраў.
Siemens спыняе пастаўкі абсталяваньня расейскім кампаніям, якія кантралююцца дзяржавай. Пра гэта гаворыцца ў заяве нямецкага канцэрну.
У 2018 годзе яшчэ больш — 3,7 мільярда даляраў.
Міжнародны валютны фонд прыпыніў дыскусіі з уладамі Беларусі «ў чаканьні яснай дэманстрацыі падтрымкі на высокім узроўні неабходных зьменаў».
20 ліпеня пачынаецца візыт Аляксандра Лукашэнкі ва Ўкраіну, мяркуюцца яго перамовы з Пятром Парашэнкам. Папярэдняя сустрэча двух кіраўнікоў дзяржаваў адбылася ў красавіку сёлета з нагоды гадавіны Чарнобыльскай катастрофы, сустрэча пачалася ў Чарнобылі, завяршылася на Гомельшчыне.
Павысіць узрост, зь якога дазваляецца прадаваць алькаголь, да 21 году няма як. З абмежаваньнем даступнасьці алькаголю таксама праблемы — ён прадаецца кругласутачна і паўсюль. Беларусь ня будзе адмаўляцца ад практыкі лячэбна-працоўных прафілякторыяў, у якія штогод адпраўляюць больш за 8 тысяч чалавек. Акцызная палітыка што да моцнага алькаголю павінна кардынальна памяняцца. Такія тэзы агучылі нарколяг і супрацоўніца МУС на прэсавай канфэрэнцыі.
«Газпром» пачаў будаўніцтва другой ніткі газаправоду «Турэцкі паток» без адпаведных дамоўленасьцяў з Эўропай і Турэччынай. Пра гэта ў сераду піша газэта «Ведомости» са спасылкай на контрагентаў падрадчыка і фэдэральнага расейскага чыноўніка.
19 ліпеня ў Цэнтральным раённым судзе Менску пачынаецца працэс над першым намесьнікам старшыні праўленьня АСБ «Беларусбанк» Генадзем Гаспадарыкам, якога абвінавачваюць у атрыманьні і дачы хабару, а таксама ў злоўжываньні ўладай.
Рэальныя грашовыя даходы беларусаў упалі ў студзені-траўні 2017 году на 1,2% да аналягічнага пэрыяду 2016 году, згодна са зьвесткамі Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Экспарт беларускага цэмэнту ва Ўкраіну павялічыўся ў 173 разы. Чыгуначнага транспарту — у 35 разоў. І ўсё гэта толькі за апошнія месяцы. Як Беларусь уладкоўваецца на ўкраінскім рынку і чаму гэта выгадна Ўкраіне, тлумачыць палітычны аглядальнік Украінскага інстытуту будучыні Ігар Тышкевіч.
Нацыянальны банк Беларусі зьнізіў ад 19 ліпеня стаўку рэфінансаваньня да 12% гадавых. Стаўкі ў пастаянна даступных і двухбаковых апэрацыях падтрымкі ліквіднасьці банкаў адпаведна зьнізяцца з 15% да 14%.
Пасьля двух гадоў судоў пінскі прадпрымальнік Аляксандар Гардзіевіч перамагае раённае спажывецкае таварыства. Але праз спынены бізнэс паразу церпяць усе: само таварыства, прадпрымальнік, горад, пакупнікі.
Загрузіць яшчэ