Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Airbus прэзэнтаваў абноўленую мадыфікацыю самага вялікага пасажырскага самалёта ў сьвеце A380


Канцэрн Airbus на Парыскім авіясалёне паказаў, як будзе выглядаць новы лайнэр A380. A380plus стане больш эканомным і ёмістым

Фірма спадзяецца, што новы самалёт будзе лепш прадавацца, чым цяперашні варыянт, адзначае Reuters.

У самалёта абноўленыя заканцоўкі крыла — яны змогуць зэканоміць перавозьнікам да 4% паліва. Раней былі прадстаўленыя іншыя мадыфікацыі — новыя лесьвіцы і зоны для адпачынку экіпажу, якія дазваляюць зэканоміць месца ў салёне.

Новы A380plus зможа ўзьлятаць з максымальным вагой у 578 тон — то бок браць на борт яшчэ 80 пасажыраў альбо паліва на дадатковыя 300 марскіх міляў.

Усё гэта зьнізіць выдаткі авіякампаній у разьліку на пасажыра на 13% у параўнаньні зь цяперашнім А380.

Акрамя таго, Airbus абяцае, што ў новай мадыфікацыі будуць больш працяглыя сэрвісныя інтэрвалы, што дазволіць самалётам больш часу праводзіць у паветры.

A380 — двухпалубны шырокафюзэляжны пасажырскі авіялайнэр з размахам крылаў 80 мэтраў. Сярод сучасных самалётаў яго пераўзыходзіць па памерах толькі Ан-225 «Мрия». А380 бярэ на борт 525 пасажыраў у салёнах трох клясаў альбо да 850 у аднаклясавай мадыфікацыі. Ён можа зьдзяйсьняць палёты на адлегласьць амаль у 15,5 тыс км.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG