Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пачалі прадаваць кітайскія аўтамабілі Changan


Changan CS35
Changan CS35

Расейская кампанія «РедМоторс» пачала продаж на беларускім рынку кітайскіх аўтамабіляў Changan – вядомага ў Кітаі вытворцы легкавікоў, які ўваходзіць у чацьвёрку найбуйнейшых у Кітаі.

Changan толькі два гады таму выйшаў на расейскі рынак, цяпер пачаў актыўна прадавацца ў іншых краінах СНД.

На беларускі рынак Changan выйшаў з мадэльлю красовэра CS 35, вытворчасьць якога пачалі ў 2012 годзе, у 2016 мадэль прайшла рэстайлінг. Як сьцьвярджае вытворца, дызайн аўта распрацаваны ў Італіі пад кіраўніцтвам дызайнэра Лючана д’Амброзія, за шасі адказныя адмыслоўцы з ЗША, над інтэр’ерам працуюць японскія адмыслоўцы, рухавікамі займаюцца ў Вялікай Брытаніі. Рухавік мадэлі CS 35 выраблены з алюмінію, мае магутнасьць 113 конскіх сілаў пры аб’ёме 1,6 літра, забясьпечвае максымальную хуткасьць 180 кілямэтраў на гадзіну.

Паводле дылераў, пасьля мадэлі CS 35 ў Беларусі могуць зьявіцца іншыя мадэлі маркі «Чанган».

У Беларусі ня толькі прадаюць, але і зьбіраюць кітайскія аўтамабілі, а вось выраб аўтамабіляў вядомых кітайскіх фірмаў не заўсёды суправаджаецца посьпехам.

З 2013 года на пляцоўцы супольнага прадпрыемства «Белджы» у Барысаве зьбіралі аўтамабіль Geely, але пазьней пляцоўка была закрытая, пачалося будаўніцтва новага заводу непадалёк ад Жодзіна, дзе плянуецца вырабляць ужо кітайскія аўты.

Geely па-беларуску: вырабіць 60 тысяч аўтамабіляў, прадаць у 10 разоў менш

Увод гэтага прадпрыемства быў заплянаваны на пачатак 2017 году, але быў адкладзены. У будаўніцтва новага заводу ўжо ўклалі больш за 250 мільёнаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG