Старшыня прыўладнага Саюзу пісьменьнікаў Мікалай Чаргінец прапанаваў Мінадукацыі ўключыць у школьныя праграмы творы расейскамоўных літаратараў Беларусі. І прыклаў сьпіс, пачаўшы яго зь сябе. Да чаго можа прывесьці такая ініцыятыва? Госьцяй перадачы — намесьніца старшыні ТБМ імя Фрацішка Скарыны, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім.
Рада па архітэктуры і горадабудаўніцтве пры Магілёўскім гарвыканкаме ўхваліла ўсталяваньне бюста першаму кіраўніку савецкай Беларусі Зьмітру Жылуновічу.
У рэаліях XV-XVI стагодзьдзяў сын селяніна ня меў шанцаў атрымаць адукацыю і выбіцца ў людзі. Гэта маглі зрабіць толькі дзеці шляхты або заможных мяшчан.
15 ліпеня пад Горадняй пройдзе VIII Міжнародны аўтафэстываль SunDay-2017. Гэдлайнэрам імпрэзы абвешчаны гурт «Ляпіс-98» на чале зь Сяргеем Міхалком. Чакаецца, што сёлета Open Air наведае ня меней за 20 тысяч чалавек.
З нагоды 500-годзьдзя першай друкаванай беларускай кнігі — Бібліі Францішка Скарыны — у Берасьце запрошаны вядомы хрысьціянскі прапаведнік бяз рук і ног Нік Вуйчыч.
Афіцыйнае адкрыцьцё фэстывалю адбудзецца толькі сёньня ўвечары, але першыя канцэрты ў летнім амфітэатры ўжо адбыліся. І ўвогуле ўвесь горад выглядае, як суцэльная гандлёва-забаўляльная пляцоўка.
Пра ўзаемаадносіны алькаголю і творчасьці ў сваім жыцьці распавядаюць сучасныя літаратары.
Аўтар дзьвюх кніг пра алькаголь у беларускім творчым асяродзьдзі Анатоль Астапенка расказаў Свабодзе пра тое, як ужывалі алькаголь і злоўжывалі ім беларускія літаратары.
Калі чытаеш мэмуары Артура Кёстлера, разумееш, што гісторыя вечна будзе расстаўляць пасткі.
Мы ведаем, што ў канцы 1506 году Францішак Скарына разам зь некалькімі сваімі землякамі, у тым ліку Венцэславам са Слуцку, атрымаў у Кракаве ступень бакаляўра.
У арт-вёсцы Каптаруны, што за Лынтупамі на мяжы зь Літвой, 22 ліпеня стартуе другі міжнародны кінафорум «Хронотопь 7.0 Art:Reboot». Плянуюцца два дні кінапаказаў на вольным паветры, лекцыі і гутаркі з рэжысэрамі зь Беларусі, Расеі, Польшчы і Ўкраіны, філёзафамі і крытыкамі, майстар-клясы і канцэрты.
Адзіная ў ЗША кніга Францішка Скарыны зьнікла. Пра гэта даведаўся Алесь Суша падчас наведваньня публічнай бібліятэкі Нью-Ёрку.
На амбітныя пляны не хапіла грошай.
Старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец назваў сябраў Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Уладзімера Арлова і Васіля Якавенку «хлопчыкамі ад пяра» і заявіў, што «яны адкрыта ўслаўляюць фашызм і патрабуюць назваць у Менску вуліцу імем Вільгельма Кубэ». Васіль Якавенка назваў заявы старшыні праўладнага СПБ «хлусьнёй, лухтой, паклёпам» і зьбіраецца падаць на Чаргінца ў суд.
Сярод 520 кніг Францішка Скарыны ў Расеі заходзіцца 352 асобнікі. Гэта 68% усіх вядомых выданьняў. У музэях і бібліятэках Украіны захоўваецца 47 кніг, у Беларусі і Польшчы — па 28. Мы высьветлілі, як вярталіся арыгіналы Скарыны на радзіму і дзе іх можна пабачыць.
У кіеўскім клюбе «Апошняя барыкада» адбылася прэзэнтацыя кнігі берасьцейска-кіеўскага паэта Сяргея Прылуцкага. Дзіцячая (і ня толькі) кніга «Далоў дарослых» дзьвюхмоўная: у ёй зьмешчаныя як беларускія арыгіналы вершаў, так і ўкраінскія пераклады.
У Лужках, што ў Шаркаўшчынскім раёне, устаноўлены банэр, прысьвечаны гісторыі і выдатным асобам старадаўняга мястэчка. Памер канструкцыі 2×3 мэтры, аўтарства канцэпцыі і дызайн належаць Ігару і Ірыне Марачкіным.
Кнігавыданьне ў Польшчы пачалося ў 1474 годзе на лацінскай мове, калі ў Кракаве выйшлі дзьве кнігі і правобраз газэты — «Кракаўскі альманах».
Менскі гарадзкі суд не задаволіў касацыйнай скаргі рупліўца беларускай мовы Гэніка Лойкі на рашэньне суду Фрунзэнскага раёну Менску.
Я ня раз чула ад маіх равесьнікаў — паэтаў і паэтак — «мы вырасьлі на яе вершах». І я таксама вырасла на яе вершах.
Расейскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва ТАСС паспрабавала схаваць паведамленьне пра тое, што Вялікі тэатар Расеі перанёс прэмʼеру балета «Нурэеў» у пастаноўцы рэжысёра Кірыла Сярэбранікава па асабістым распараджэньні міністра культуры Расеі Уладзіміра Мядзінскага.
«Пасьля сустрэчы з роднымі ахвяр выкінула ўсе ранейшыя эскізы», — як прымусіць людзей адчуваць чужы боль, расказвае Радыё Свабода менская мастачка Стася Сакалоўская.
На плятформе «Улей» трэці тыдзень працягваецца збор сродкаў на новую кніжную сэрыю «Амэрыканка», якая аб’ядноўвае кнігі аўтараў Паўночнай Амэрыкі ХХ і ХХІ стагодзьдзя.
У Кракаве з 2 па 12 ліпеня адбываецца 41-я сэсія Камітэту ўсясьветнай спадчыны UNESCO — спэцыялізаванага агенцтва ААН. Камітэт разгледзеў заяўкі на ўключэньне 33-х аб’ектаў у Сьпіс усясьветнай спадчыны, а таксама ацаніў стан захаванасьці 99-ці аб’ектаў усясьветнай спадчыны і 55-ці аб’ектаў у Сьпісе ўсясьветнай спадчыны, якія знаходзяцца пад пагрозай.
Нашага Францішка Скарыну вывучаюць ужо больш за два стагодзьдзі, і спрэчкі вакол яго поглядаў і спадчыны не сьціхаюць. Спрачаюцца і наконт гуманізму Скарыны.
Беларускі музычны партал Tuzinfm.by паведаміў аб падачы ў Эканамічны суд Менску заявы з просьбамі прызнаць незаконнымі дзеяньні начальніка галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Менгарвыканкаму, які не дазволіў прэзэнтацыю сольнага альбому Алеся Дзянісава «Кароткая гісторыя Беларусі».
У вёсцы Салацьце Гарадзенскага раёну блізу літоўскае мяжы завяршыўся мастацкі пленэр у гонар 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня.
Больш за 5 тысяч рублёў сабрана, каб усталяваць новыя крыжы ў Курапатах. Чаму збор грошай заканчваюць на наступным тыдні і дзе будуць усталяваныя новыя мэталічныя крыжы Свабодзе распавёў Алесь Чахольскі, кіраўнік грамадзкай дырэкцыі Народнага мэмарыялу Курапаты.
«На Купальле разьвітваюся са сваім Купалаўскім тэатрам», — напісала Сьвятлана Зелянкоўская ўчора ў фэйсбуку. Акторка, вядомая зь фільму «Анастасія Слуцкая», жонка Сяргея Міхалка, распавяла Свабодзе пра акалічнасьці сыходу з Купалаўскага.
Сёлета праходзіць 26-ы «Славянскі базар у Віцебску». За шмат гадоў віцябляне навучыліся беспамылкова вызначаць набліжэньне гэтай імпрэзы без календара: выключна па зьнешніх прыкметах.
Мы наведалі край, дзе жыве малы народ, які да ХХІ стагодзьдзя захаваў сваю мову і надалей разьвівае сваю культуру.
Да 130-х угодкаў мэтра, якія адзначаюцца гэтымі днямі ў Віцебску, платы ўздоўж вуліцы Пакроўскай вырашылі аздобіць незвычайным чынам — напісаць на іх цытаты зь літаратурных твораў славутага мастака.
«Кампанія Bosch з павагай і пашанай ставіцца як да ўласнай гісторыі, так і да гісторыі кожнай краіны, у якой вядзе сваю дзейнасьць. Таму 135-гадовы юбілей клясыка беларускай літаратуры Янкі Купалы беларускі офіс вырашыў адзначыць адмысловым чынам». Пра гэта расказаў Дзьмітры Скакун, экспэрт па разьвіцьці сэрвісных канцэпцый «Бош Сэрвіс».
Для Нацыянальнага гістарычнага музэю Беларусі будзе ўзьведзены новы будынак на праспэкце Пераможцаў, сказаў на прэс-канфэрэнцыі дырэктар музэю Алег Рыжкоў.
На тэрасе кавярні «Аўстэрыя Уршуля», што з тыльнага боку Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы, позна ўвечары 6 ліпеня было зладжана незвычайнае Купальле. Як абвясьцілі арганізатары, прысьвячалася яно сьвяцілу не нябеснаму, а літаратурнаму.
Пра гэта навукоўцы спрачаюцца да сёньня. Два полюсы тут прадстаўляюць беларус Георгі Галенчанка і расеец Яўген Неміроўскі.
7 ліпеня ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбудзецца перадпрэмʼерны паказ спэктакля «1517», прымеркаванага да 500-годзьдзя беларускай Бібліі і кнігадрукаваньня.
У бібліятэках Архангельскай вобласьці Расеі прыбіраюць з паліц кнігі, выдадзеныя пры падтрымцы Фонду Сораса.
Тэкст пра мову выданьняў Скарыны з кнігі Аляксея Каўкі «Тут мой народ» дыктаваў прафэсар Аляксей Пяткевіч. Гэта была дзясятая па ліку беларуская дыктоўка ў Горадні.
Магілёўцам не хапае настойлівасьці, каб ушанаваць імя Янкі Купалы. Такая думка прагучала на першых Купалаўскіх чытаньнях, якія правяла магілёўская бібліятэка імя Янкі Купалы.
Дзяржаўная авіякампанія «Белавія» прэзэнтавала рэкляму, у якой музыка Сяргей Міхалок на самалёце кампаніі чытае верш «Слуцкія ткачыхі» Максіма Багдановіча.
6 ліпеня 1253 году адбылася каранацыя Міндоўга, які заклаў падмурак дзяржаўнасьці ВКЛ. У сувязі з гэтым актывісты «Моладзі БНФ» распачынаюць збор подпісаў за ініцыятыву ўганараваньня памяці гэтай гістарычнай асобы.
Урад Літвы выдаткаваў амаль 3 млн эўра на тэрміновыя работы на гары Гедыміна ў цэнтры Вільні. У Беларусі шэраг сымбалічных пабудоваў таксама знаходзяцца ў кепскім стане, але на іх рамонт выдаткоўваць у разы меней грошай.
Настаяцель храма ХІІ стагодзьдзя ў Горадні Аляксандар Балоньнікаў тлумачыць, на што пойдуць грошы, выдзеленыя з прэзыдэнцкага фонду.
Гомельскі гарадзкі моладзевы тэатар (колішні Незалежны, заснаваны ў 1992 годзе мэцэнатам, нараджэнцам Гомля Рыгорам Фігліным) абнаўляе рэпэртуар да сваіх 25-х угодкаў.
Зіма ў назьве кантрастуе з рэальнай сьпёкай, што пануе на працягу амаль усёй кнігі.
500 год беларускага кнігадрукаваньня: новыя ацэнкі, новыя факты, новыя загадкі. Кожны дзень да 6 жніўня — чарговая частка цыклю.
Беларуская царква ў гонар сьвятога Кірылы Тураўскага, пабудаваная ў 2016 годзе ў Лёндане, перамагла ў намінацыі «Народны выбар» у архітэктурным конкурсе New London Architecture.
Анансаваная на 6 і 7 ліпеня паездка нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч на Гомельшчыну адтэрміноўваецца.
Загрузіць яшчэ