Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Прылуцкі напісаў кнігу, як дзеці павінны выхоўваць дарослых


Мадэратарка сустрэчы Татуся Бо і паэт Сяргей Прылуцкі
Мадэратарка сустрэчы Татуся Бо і паэт Сяргей Прылуцкі

У кіеўскім клюбе «Апошняя барыкада» («Остання барикада») адбылася прэзэнтацыя кнігі берасьцейска-кіеўскага беларускамоўнага паэта Сяргея Прылуцкага, вядомага пад псэўданімам «Пістончык». Дзіцячая (і ня толькі) кніга «Далоў дарослых» дзьвюхмоўная: у ёй зьмешчаныя як беларускія арыгіналы вершаў, так і ўкраінскія пераклады, якія зрабіла Алена Сьцепаненка.

​«Я ў дзяцінстве паводзіў сябе ня так, як хацелася дарослым, і я думаю, дзецям будзе цікава даведацца, як можна весела бавіць час, а ня проста сядзець за тэлефонам і слухацца дарослых. А дарослым — прыгадаць, што ёсьць ня толькі праца, офіс, што можна і ў 40 і 50 гадоў весела забаўляцца зь дзецьмі. Альбо з жонкай ці з кумам», — сказаў Сяргей Прылуцкі на пачатку прэзэнтацыі.

Ілюстрацыі да кнігі ў выкананьні Ганны Сарвіры былі адзначаныя на Балёнскім кніжным кірмашы — зь імі мастачка ўвайшла у топ-75 усясьветных ілюстратараў, прадстаўленых у штогадовым каталёгу, які распаўсюджваецца сярод найбольш вядомых выдавецтваў сьвету.

Перакладчыца Алена Сьцепаненка
Перакладчыца Алена Сьцепаненка

Асноўная думка кнігі, на думку аўтара, што ня толькі дарослыя павінны выхоўваць дзяцей. «Вельмі важна, каб дзеці выхоўвалі дарослых, каб яны не забываліся, адкуль зьявіліся», — падкрэсьліў паэт.

На правакацыйнае пытаньне, колькі аўтар выпіў падчас напісаньня кніжкі, Сяргей Прылуцкі ўпэўнена адказаў: «Ніколькі. Дастаткова было трошкі ўспомніць, трошкі прыдумаць, добрага настрою і добрага дзяцінства, безумоўна».

Таксама аўтар зазначыў, што ягоны бацька, які жыве ў Берасьці, ідэю кнігі не падтрымаў, бо, на бацькаву думку, дарослыя ніколі не набудуць кнігу з такой назвай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG