Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» паказала ў рэкляме Міхалка, які чытае Багдановіча. Відэа


Сяргей Міхалок у рэкляме «Белавія»

Беларуская дзяржаўная авіякампанія «Белавія» прэзэнтавала рэкляму, у якой музыка Сяргей Міхалок на самалёце кампаніі чытае верш «Слуцкія ткачыхі» Максіма Багдановіча.

Такім чынам кампанія абвясьціла пра тое, што стала перавозьнікам «беларускай панк-рок-групы „Ляпіс 98” (пабочны праект Міхалка, у межах якога ён сьпявае раньнія песьні гурту «Ляпіс Трубяцкі»).

Партнэрства, як сьцьвярджае кампанія, дасьць гурту магчымасьць зрабіць квіткі на канцэрты Brutto і «Ляпіс-98» на 20% таньнейшымі. Гурты ў кампаніі называюць «носьбітамі вобразу сучаснай Беларусі ва ўсім сьвеце».

Рэвалюцыйная эвалюцыя Міхалка: 22 песьні, якія варта пераслухаць

Сяргей Міхалок у канцы 2014 году зьехаў зь Беларусі празь ціск КДБ — яму пагражала крымінальная справа за абразу Лукашэнкі. Цяпер ва Ўкраіне дзейнічаюць адначасова два праекты Міхалка: агрэсіўны Brutto і «папсовы» праект «Ляпіс-98», які выконвае старыя песьні гурту «Ляпіс Трубяцкі».

Праекты Міхалка былі нефармальна забароненыя ў Беларусі з 2011 году, але ў канцы 2015-га Brutto і «Ляпіс-98» атрымалі дазволы на канцэрты, пасьпяхова выступілі ў шэрагу гарадоў Беларусі, у тым ліку Brutto сабраў поўную «Менск-арэну», а «Ляпісу» прыйшлося даваць канцэрт у Менску двойчы.

XS
SM
MD
LG