Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Brutto выдалі новы альбом на «першамай». Аўдыё


Гурт Сяргея Міхалка Brutto выдаў на 34mag 1 траўня трэці студыйны альбом «Рокі».

Як распавядае Міхалок часопісу 34mag, альбом быў запісаны яшчэ ў 2016 годзе:

«Мы празявалі „старт“. Але так нават весялей. Бо нават з дрэнным стартам можна прыйсьці да “фінішу” першым! Brutto сыходзіць зь вялікай палітыкі (там усё зразумела) у вялікую рэлігію (там усё туманна). Sequere Deum! (на лацінскай «Сьледаваць за богам». — РС)».

У ліку 12 песень альбому як новыя, так і ўжо вядомыя; тры па-беларуску (апошняя песьня альбому — на верш Янкі Купалы), дзьве па-ўкраінску, адна па-ангельску. Па-ранейшаму гучаць цяжкія гітары ў спалучэньні з духавымі і клявішнымі.

Рэвалюцыйная эвалюцыя Міхалка: 22 песьні, якія варта пераслухаць

Сяргей Міхалок зьехаў зь Беларусі празь ціск КДБ — яму пагражала крымінальная справа за абразу Лукашэнкі. Цяпер ва Ўкраіне дзейнічаюць адначасова два праекты Міхалка: агрэсіўны Brutto і «папсовы» праект «Ляпіс-98», які выконвае старыя песьні гурту «Ляпіс Трубяцкі».

Праекты Міхалка былі нефармальна забароненыя ў Беларусі з 2011 году, але ў канцы 2015-га Brutto і «Ляпіс-98» атрымалі дазволы на канцэрты, пасьпяхова выступілі ў шэрагу гарадоў Беларусі, у тым ліку Brutto сабраў поўную «Менск-арэну», а «Ляпісу» прыйшлося даваць канцэрт у Менску двойчы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG