15 ліпеня на пляцоўцы аграсядзібы «Шаблi» ў Валожынскім раёне павінен быў адбыцца IX фэстываль «Вольнае паветра».
На сьвяткаваньні Дня Незалежнасьці ў Гомелі, апроч традыцыйнага шэсьця і мітынгу, ладзіўся музычна-тэатралізаваны канцэрт «Сьвята вышыванкі».
1-2 ліпеня Бабруйск адзначаў сваё афіцыйнае 630-годзьдзе й праводзіў міжнародны фэст народнай творчасьці.
Сёньня на менскі стадыён «Трактар» футбалiсты клюбу «Дынама» (Менск) выйшлі ў вышымайках #symbalby і на час гучаньня гімну ўпершыню зьмянілі клюбныя бела-сінія колеры на нацыянальныя бел-чырвона-белыя.
У Менску ад паўдня і да ночы праходзіць Дзень вышыванкі. Арганізатарамі выступаюць БРСМ, гарадзкія і дзяржаўныя ўлады. Акрамя кірмашу і сьвяточнага параду, плянуецца канцэрт.
Ад 4 да 15 ліпеня на базе Белдзяржунівэрсытэту будзе працаваць школа беларусістыкі. Яе слухачамі стануць 60 прадстаўнікоў амаль з двух дзясяткаў краін сьвету. Мерапрыемства прымеркавана да 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня.
Ідэалягічныя падразьдзяленьні афіцыйных уладаў — Менгарвыканкам, Міністэрствва культуры, БРСМ — 2 ліпеня ладзяць сваю агульнарэспубліканскую акцыю «Дзень вышыванкi». Галоўная пляцоўкай будзе тэрыторыя каля менскага Палацу спорту.
Самы ўганараваны беларускі футбольны клюб — менскае «Дынама» — падтрымае Дзень вышыванкi, які 2 ліпеня рознымі акцыямі будзе ладзіцца па ўсёй сталіцы.
Мы паглядзелі, як выглядаюць традыцыйныя касьцюмы ў розных рэгіёнах Беларусі і зрабілі гіфку.
«Сумныя навіны зь Нясьвіжу. Будаўнікі разьвярнулі браму каля касьцёла Божага цела канца XVIII ст., якая разам з храмам уключаная ў сьпіс каштоўнасьцяў катэгорыі „0“», — напісаў у фэйсбуку гісторык Мікола Волкаў.
Сьпявачку Б’янку ўкраінскія памежнікі не пусьцілі ва Ўкраіну празь незаконнае наведаньне Крыму. 30 чэрвеня яна плянавала выступіць у Адэсе.
У выглядзе імпрэзы на вольным паветры «Сьвята ветру» ўпершыню адбылося ў красавіку 2003 году ва ўрочышчы Касьцюкова Гара пад Віцебскам.
У Горадні на 61-м годзе жыцьця памёр, доктар філялягічных навук, прафэсар, літаратуразнаўца, літаратурны крытык Ігар Жук.
30 чэрвеня на 90-м годзе пайшоў з жыцьця вядомы навуковец-мовазнаўца, аўтар навуковых прац у галіне беларускай дыялекталёгіі і лінгвагеаграфіі, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, вэтэран вайны Аляксандар Крывіцкі.
Неўзабаве пасьля джазавых вечароў каля менскай Ратушы эстафэту перахопіць клясычная музыка. Праграма фэсту «Клясыка ля Ратушы з Velcom» была анансаваная 29 чэрвеня.
Якую кнігу ўзяць з сабою ў адпачынак? Беларускія незалежныя выдавецтвы прапануюць свае новыя выданьні, пра якія мы расказваем нашым чытачам цягам чэрвеня-ліпеня. Сёньня рэкамэндацыі выдавецкай ініцыятывы «Полацкае ляда».
У вёсцы Салацьце Гарадзенскага раёну паблізу літоўскае мяжы мастакі з Горадні і Менску распачынаюць трэці пленэр «Артсалат», працы зь якога праз тыдзень упрыгожаць навакольле.
З паэткай Настай Кудасавай гутарым у сядзібе Радыё Свабода ў Празе, на сонцы і пад дажджом.
Сёньня ў Менску прайшла сустрэча са слыннай беларусісткай, першай амбасадаркай Польшчы ў незалежнай Беларусі Эльжбетай Смулковай. Яна адна з самых выбітных беларусістак, больш за 60 гадоў вывучае і пашырае беларускую мову і культуру ў Польшчы і сьвеце.
У Трактарным пасёлку ў Менску пачалі зносіць малапавярховую забудову. Замест 2-павярховых дамоў у квартале вуліц Стаханаўскай, Клумава, Шчарбакова, Чабатарова маюцца ўзьвесьці панэльныя дамы «новага пакаленьня».
Дэпутатка палаты прадстаўнікоў, намесьніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім патлумачыла «Польскаму радыё» чаму яна не галасавала супраць закону, які дыскрымінуе беларускую мову, а паехала на дыскусію ў Брусэль.
Расейская «Новая газета» папрасіла Нобэлеўскую ляўрэатку Сьвятлану Алексіевіч пракамэнтаваць апошнія інфармацыйныя падзеі, зьвязаныя зь яе імем.
І калі вы ня ведаеце, што азначаюць гэтыя чатыры літары, дык і нон-фікшн гэты наўрад ці ацэніце, як і дасьпехі на цыцках Цыцэрона.
Беларуская пісьменьніца, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч выступіла 27 чэрвеня ў Эўрапарлямэнце перад кіроўнай Эўрапейскай народнай партыяй.
Піша Ўладзімер Някляеў.
Беларуская дызайн-студыя Алены Шутавай прапанавала турыстычныя лягатыпы для Мірскага і Лідзкага замкаў, Нясьвіскага і Ружанскага палацаў, а таксама Белай вежы. Як кажа Свабодзе Алена Шутава, выкарыстаньне лягатыпаў на сувэнірнай прадукцыі, напрыклад на магніціках або цішотках, толькі вітаецца.
Аргкамітэт Прэміі Гедройця-2017 абвясьціў поўны спіс намінантаў. Журы будзе разглядаць 27 кніг:
Удзельнікі беларускага праекту «(Не)расстраляная паэзія» запісалі відэазварот, у якім распавядаюць, чаму варта зьвярнуць увагу на праект і на лёсы беларускіх паэтаў, забітых савецкай уладай у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.
Міністар навакольнага асяродзьдзя Польшчы Ян Шышка прапануе выключыць Белавескую пушчу са сьпісу ўсясьветнай прыроднай спадчыны UNESCO.
Магілёўскія кавярні і рэстарацыі запэўніваюць наведнікаў, што накормяць іх самабытнымі нацыянальнымі стравамі, а таксама ўласнай фірмовай ежай, згатаванай паводле традыцыйнай беларускай рэцэптуры.
Беларусь і беларусы вачыма польскага пісьменьніка Артура Зыгмунтовіча. Заўвагі літаратара пра Беларусь у інтэрвію Свабодзе і цытаты зь ягонай новай кнігі «Па Беларусі на ровары, цягніком і самалётам, альбо Апошнія магікане, якія размаўляюць па-польску».
Міжнародная плацёжная сыстэма Mastercard вызначыла сьпіс найлепшых эўрапейскіх малавядомых, але даступных турыстычных напрамкаў для тых, хто хоча пазьбегнуць натоўпу.
«Амэрыканка» — гэта амбітны праект. Я разглядаю выданьне чатырох кнігаў, пра якія зараз скажу, як пачатак вялікай сэрыі.
Выступы музыкаў, паказ дакумэнтальных фільмаў, майстар-клясы па традыцыйных танцах, пляцоўка для бук-кросынгу, віртуальнае падарожжа па Вушыччыне...
У Магілёве «прачынілі» фэстываль «Магутны Божа» выставай-кірмашом «Беларусь праваслаўная». Гісторыю самаго фэстывалю ідэолягі называюць каталіцкай. Пачынальнікі фэсту такія заявы лічаць абсурднымі.
Ініцыятыва была агучана 23 чэрвеня ў магілёўскай Ратушы на круглым стале, прысьвечаным пытаньням музэефікацыі літаратурных месцаў. У мерапрыемстве бралі ўдзел каля 20 чалавек: гісторыкі, грамадзкія актывісты, журналісты, прадстаўнікі ўлады.
Нязьменнасьць часу, нетурыстычнасьць, невізуальнасьць, няяркасьць — так Міхал Анемпадыстаў, фатограф, дызайнэр, паэт і публіцыст, апісвае менскі раён Асмалоўку, дзе ён вырас. Ён упэўнены, што Асмалоўка не прываблівае і ня будзе прываблівасьць турыстаў. Гэта месца выключна для мясцовых. Акурат таму яно і павінна захавацца.
Абласныя"Дажынкі" ў 2020 годзе пройдуць у Віцебску, — паведаміў старшыня аблвыканкаму Мікалай Шарсьнёў.
Лазар Гінзбург быў родам зь Віцебску. Але сапраўднае прозьвішча аўтара папулярнага дзіцячага твору нідзе не пазначана. На шыльдзе, прымацаванай з тылу скульптурнай выявы, названы толькі псэўданім пісьменьніка.
«Гэта проста дэманстратыўнае хамства», — кажа мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі. Дом Абрампольскага ў Менску адзначылі новай памятнай шыльдай. Яна нагадвае, што ў 1922 годзе там знаходзіўся «Аддзел аховы рэвалюцыйнай законнасьці».
У Віцебску сёньня адбываецца Міжнародная навукова-практычнай канфэрэнцыя «Францішак Скарына і яго духоўная спадчына ўчора і сёньня».
Rожны помнік, які ставяць у гонар нейкай асобы, спачатку павінен атрымаць «дабро» ад прэзыдэнта. Толькі калі Лукашэнка ня выкажацца супраць, тады пачынаецца праца.
На газонах уздоўж Маскоўскага праспэкту Віцебску зьявіліся адмысловая канструкцыі з выявамі і датамі. Хто зьяўляецца вытворцам, замоўнікам і ініцыятарам гэтага дапаможніка ў гісторыі Віцебску, нідзе не пазначана.
За тры дні да канца галасаваньня ў архітэктурным конкурсе New London Architecture беларуская царква ў гонар сьвятога Кірылы Тураўскага мае шанцы выйграць у катэгорыі «Народны выбар».
«Лідзкае піва» запрашае напісаць агульнанацыянальную беларускую дыктоўку. Гэты праект — своеасаблівы падарунак да 950-годзьдзя Менску. Імпрэза адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 24 чэрвеня.
У Магілёве невядомыя пашкодзілі скульптуру Маленькага прынца, ідэю якой скульптар Андрэй Вераб’ёў выношваў 10 гадоў. Бронзавую скульптуру ростам 1,4 м у Камсамольскім сквэры мелі ўрачыста адкрыць на Дзень гораду 28 чэрвеня, але яна прастаяла меней за дзень.
Карціна расейскай вытворчасьці, дзеяньне якой адбываецца ў Мэксыцы, узяла ўзнагароду конкурсу беларускага кіно, што выклікала спрэчкі і некаторае непрыманьне.
Арганізатары фэстывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2017» абвясьцілі пра візавую падтрымку наведнікам канцэртаў, якія цягам двух дзён (14–15 ліпеня) пройдуць недалёка ад Гарадку на Падляшшы.
Праца Ангеліны Пішчыкавай атрымала «срэбра» фэстывалю рэклямы ў Канах. Дызайнэрка расказала «Свабодзе», як прыдумала дызайн упакоўкі-пераможцы.
Загрузіць яшчэ