Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча дасьць гледачам «Басовішча» бясплатныя візы


Арганізатары фэстывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2017» абвясьцілі пра візавую падтрымку наведнікам канцэртаў, якія цягам двух дзён (14–15 ліпеня) пройдуць недалёка ад Гарадку на Падляшшы.

Усе ахвотныя атрымаць бясплатную візу павінны да 30 чэрвеня запоўніць адмысловую анкету. Уваход на канцэртную пляцоўку вольны.

Хэдлайнэрам сёлетняй імпрэзы будзе «Крамбамбуля» на чале зь Лявонам Вольскім.

Таксама выступяць сэрбы Neozbiljni pesimisti, палякі Łona i Webber, польскія беларусы ILO&friends, беларускія гурты Re1ikt, «НагУаль», «Дай Дарогу!», Akute, Naviband, Stary Olsa, The Superbullz, Vuraj ды іншыя.

У конкурсе маладых выканаўцаў за галоўны прыз будуць змагацца BarRokka, Leibonik/Башлыкевіч, SnopSnoŭu, Teleport.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG