Аднак сёньня арганізатар імпрэзы Ўладзімер Шаблінскі паведаміў пра адмену фэсту:
«Гэта звычайная эканоміка. Магчыма маёй стратэгічнай памылкай было паставіць два мерапрыемствы ў цэнтры лета. 8 ліпеня пройдзе акустычны канцэрт Міхалка, а „Вольнае паветра“ мелася адбыцца праз тыдзень. На Міхалка продаж квіткоў добры, а на „Вольнае паветра“ практычна нулявы. Магчыма частка аўдыторыі едзе на „Басовішча“. У эканоміцы краіны гледачы проста ня могуць дазволіць сабе два разы паехаць на два канцэрты за 100 кілямэтраў ад Менску».
Падчас фэстывалю павінны былі выступіць групы «Ягор Zabelov Трыо», «Аб Superbullz», «PomidorOff». Другой і асноўнай часткай фэстывалю павінна была стаць праграма «Народны альбом».
Гледачам, якія набылі квіткі на «Вольнае паветра», арганізатары абяцаюць вярнуць грошы. Па гэтых квітках яны таксама змогуць наведаць акустычны канцэрт Сяргея Міхалка 8 ліпеня.