Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве зламалі скульптуру Маленькага прынца за тыдзень да афіцыйнага адкрыцьця. ФОТА


У Магілёве невядомыя пашкодзілі скульптуру Маленькага прынца, ідэю якой скульптар Андрэй Вераб’ёў выношваў 10 гадоў. Бронзавую скульптуру ростам 1,4 м у Камсамольскім сквэры мелі ўрачыста адкрыць на Дзень гораду 28 чэрвеня, але яна прастаяла меней за дзень.

Цяпер скульптуру павязуць рамантаваць у Менск — Вераб’ёў спадзяецца, што яе пасьпеюць прывесьці ў парадак да 28 чэрвеня.

Камунальнікі лічаць, што скульптуру маглі пашкодзіць і не вандалы: мо нехта зламаў яе, спрабуючы сфатаграфавацца зь ёй ці залезьці на яе. Вераб’ёў кажа, што нейкіх палітычных матываў у пашкоджаньні скульптуры ня можа ўявіць.

Гэта ня першая скульптура ў Камсамольскім сквэры Магілёва, якой не пашчасьціла: раней там стаяла гранітная выява хлопчыка работы Ўладзімера Конанава, але яна пратрывала толькі год, пасьля трэснула і развалілася з прычыны таго, што ўсярэдзіну канструкцыі трапіла вада і замерзла.

Андрэй Вераб’ёў з макетам скульптуры «маладой бульбы»
Андрэй Вераб’ёў з макетам скульптуры «маладой бульбы»

Вераб’ёў вядомы шэрагам твораў: перад магілёўскім Палацам гімнастыкі стаіць скульптура гімнасткі яго работы, ён таксама лепіць для Магілёва фігуры львоў і зьбіраецца зьляпіць «помнік маладой бульбе» ў выглядзе юнай дзяўчыны; прапануе Магілёву ўшанаваць скульптурай легендарнага пэрсанажа Машэку; у Шклове стаіць ягоны «антрапаморфны агурок», у Горках — «закаханыя студэнты».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG