Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анісім паабяцала змагацца за беларускую мову падчас другога чытаньня паправак у закон «Аб абароне правоў спажыўцоў»


Алена Анісім, намесьніца старшыні ТБМ, дэпутатка палаты прадстаўнікоў

Дэпутатка палаты прадстаўнікоў, намесьніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім патлумачыла «Польскаму радыё» чаму яна не галасавала супраць закону, які дыскрымінуе беларускую мову, а паехала на дыскусію ў Брусэль.

«Гэта быў сьвядомы выбар» — патлумачыла Анісім, падкрэсьліўшы важнасьць удзелу ў дыскусіі, якая адбылася ў Эўрапарлямэнце 27 чэрвеня.

У дыскусіі пад назвай «Беларускае грамадзтва: да сучаснай палітычнай і нацыянальнай ідэнтычнасьці» ўзялі ўдзел, акрамя дэпутатак Алены Анісім і Ганны Канапацкай, нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч, беларускія праваабаронцы і лідэр апазыцыйных партыяў.

Анісім паабяцала выступіць за абавязковасьць беларускай на этыкетках падчас другога чытаньня паправак у закон «Аб абароне правоў спажыўцоў». 26 чэрвень палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні папраўкі ў гэты закон, згодная зь якімі вытворцы абавязаныя наносіць на этыкеткі тавараў інфармацыю альбо на расейскай, альбо на беларускай мове. Пры гэтым у Эўразійскім эканамічным саюзе, у які ўваходзіць Беларусь, расейскія надпісы павінныя прысутнічаць на этыкетках абавязкова. Новая рэдакцыя закона можа прывесьці да таго, што беларуская мова наагул зьнікне з этыкетак беларускіх тавараў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG