Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дажынкі» разьбіраюць наперад


Дажынкі ў Сянно, 2016
Дажынкі ў Сянно, 2016

Абласныя"Дажынкі" ў 2020 годзе пройдуць у Віцебску, — паведаміў старшыня аблвыканкаму Мікалай Шарсьнёў.

У 2019 абласныя Дажынкі на Віцебшчыне пройдуць у Браславе, у 2018 — у Верхяндзьвінску, 2017 — у Дуброўне.

У 2014 Аляксандар Лукашэнка прыняў рашэньне, што «рэспубліканскія „Дажынкі“» больш праводзіцца ня будуць, а абласныя застануцца.

Берасьцейскія «Дажынкі» сёлета правядуць у Давыд-Гарадку, Гарадзенскія — у Сьвічлачы, Магілеўскія — у Клічаве, Гомельскія — у Рагачове.

Першыя «Дажынкі» ў маштабе краіны прайшлі ў 1996-м у Століне. Пасьля гэтага месцам іх правядзеньня абіралі яшчэ Шклоў, Масты, Маладэчна, Горкі і іншыя гарады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG