Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«(Не)расстраляная паэзія» сабрала траціну патрэбнай сумы. Музыкі распавялі, чаму трэба падтрымаць праект


Удзельнікі беларускага праекту «(Не)расстраляная паэзія» запісалі відэазварот, у якім распавядаюць, чаму варта зьвярнуць увагу на праект і на лёсы беларускіх паэтаў, забітых савецкай уладай у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.

Грошы на праект зьбіраюцца на сайце Talaka.by. На момант публікацыі сабрана 32% з патрэбных 15 тысяч рублёў.

За 12 рублёў можна атрымаць запрашэньне на канцэрт-прэм’еру, за большыя сумы — «маўклівыя кнігі» (сэрыя дызайнэрскіх нататнікаў з выявамі паэтаў), сувэнірныя сьвітшоты, выходныя на хутары Зьмітра Вайцюшкевіча, курсы вакалу ад Сяргея Доўгушава або прыватны канцэрт аднаго з удзельнікаў праекту.

Альбом мае быць выдадзены ўвосень, праца ў студыі ўжо пачалася. Прэзэнтацыя заплянаваная ў менскім клюбе «Бруге» на 29 кастрычніка — 80-ю гадавіну «чорнай ночы».

Апісаны таксама папярэдні трэк-ліст альбому:

Akute — песьня на верш Анатоля Вольнага «Я цябе пакахаў»;
Dzieciuki — неназваны верш Міхася Чарота;
Naka — неназваны верш Валера Маракова;
Re1ikt — неназваны верш Міхася Зарэцкага;
TonqiXod — неназваны верш Тодара Кляшторнага;
Vinsent — «Мэтрапалітэн» Зямы Піваварава;
Vuraj — неназваны верш Юркі Лявоннага;
Аляксандар Памідораў — «Гультай» Майсея Кульбака;
Зьміцер ВайцюшкевічУладзіслава Галубка;
Кацярына Ваданосава — неназваны верш Алеся Дудара;
Лявон Вольскі — «Ты помніш» Юлія Таўбіна;
Сьвятлана Бень — неназваны верш Ізі Харыка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG