Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскія краязнаўцы не абаранілі падмурак старога дому. На ім пабудавалі сьметніцу ФОТА


Пляцоўка, дзе быў падмурак старой камяніцы

У Магілёве зьнішчаны падмурак старога дому, які баранілі мясцовыя краязнаўцы. Цэглу зь яго скарысталі на падсыпку пляцоўкі пад кантэйнэры для сьмецьця. Помнік даўніны перашкаджаў рабіць на Падмікольлі парк.

Летась, каб абараніць падмурак ад будаўнікоў, краязнаўцы вымушаныя былі выклікаць міліцыю. Амаль год падмурак не краналі. Яго абаронцы спадзяваліся, што рэшткі старой камяніцы пакінуць у спакоі, але сёньня высьветлілі, што іх не засталося.

Такой была пляцоўка, пасьля таго, як на ёй папрацавалі будаўнікі
Такой была пляцоўка, пасьля таго, як на ёй папрацавалі будаўнікі

«Гэтак паволі Падмікольле страчвае прыкметы свайго даўняга мінулага, — камэнтуе сытуацыю краязнаўца Леанід Платоненка. — Зьнішчаюцца цяпер падмуркі грамадзянскай забудовы XVII-XVIII стагодзьдзяў. Па ўсёй пляцоўцы, дзе пракладзеныя ходнікі, вывернутая на паверхню старая цэгла. Прыкра, што за ўсім, што на Падмікольлі адбываецца, пасіўна назірае грамадзтва».

Адзін з засохнулых вязаў
Адзін з засохнулых вязаў

У вайну шчыльна забудаванае Падмікольле пацярпела ад бамбаваньня. Раней на Школішчы (яшчэ адна старая назва мясьціны) сялілася гарадзкая знаць. Да сёньняшняга дня ацалелі адзінкі старых будынкаў і падмуркі камяніцаў, па якіх пракладаюцца ходнікі.

Разам з помнікамі археалёгіі цярпіць і экалёгія мясьціны. Падчас падрыхтоўкі да пракладкі ходнікаў быў зьнішчаны падлесак і пашкоджана каранёвая сыстэма тутэйшых вязаў. Дрэвы сохнуць, што дае падставы іх сьпілоўваць.

Упарадкаваны кавалак Падмікольля
Упарадкаваны кавалак Падмікольля

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG