У вёсцы Салацьце Гарадзенскага раёну блізу літоўскае мяжы завяршыўся мастацкі пленэр у гонар 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня.
Больш за 5 тысяч рублёў сабрана, каб усталяваць новыя крыжы ў Курапатах. Чаму збор грошай заканчваюць на наступным тыдні і дзе будуць усталяваныя новыя мэталічныя крыжы Свабодзе распавёў Алесь Чахольскі, кіраўнік грамадзкай дырэкцыі Народнага мэмарыялу Курапаты.
«На Купальле разьвітваюся са сваім Купалаўскім тэатрам», — напісала Сьвятлана Зелянкоўская ўчора ў фэйсбуку. Акторка, вядомая зь фільму «Анастасія Слуцкая», жонка Сяргея Міхалка, распавяла Свабодзе пра акалічнасьці сыходу з Купалаўскага.
Сёлета праходзіць 26-ы «Славянскі базар у Віцебску». За шмат гадоў віцябляне навучыліся беспамылкова вызначаць набліжэньне гэтай імпрэзы без календара: выключна па зьнешніх прыкметах.
Мы наведалі край, дзе жыве малы народ, які да ХХІ стагодзьдзя захаваў сваю мову і надалей разьвівае сваю культуру.
Да 130-х угодкаў мэтра, якія адзначаюцца гэтымі днямі ў Віцебску, платы ўздоўж вуліцы Пакроўскай вырашылі аздобіць незвычайным чынам — напісаць на іх цытаты зь літаратурных твораў славутага мастака.
«Кампанія Bosch з павагай і пашанай ставіцца як да ўласнай гісторыі, так і да гісторыі кожнай краіны, у якой вядзе сваю дзейнасьць. Таму 135-гадовы юбілей клясыка беларускай літаратуры Янкі Купалы беларускі офіс вырашыў адзначыць адмысловым чынам». Пра гэта расказаў Дзьмітры Скакун, экспэрт па разьвіцьці сэрвісных канцэпцый «Бош Сэрвіс».
Для Нацыянальнага гістарычнага музэю Беларусі будзе ўзьведзены новы будынак на праспэкце Пераможцаў, сказаў на прэс-канфэрэнцыі дырэктар музэю Алег Рыжкоў.
На тэрасе кавярні «Аўстэрыя Уршуля», што з тыльнага боку Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы, позна ўвечары 6 ліпеня было зладжана незвычайнае Купальле. Як абвясьцілі арганізатары, прысьвячалася яно сьвяцілу не нябеснаму, а літаратурнаму.
Пра гэта навукоўцы спрачаюцца да сёньня. Два полюсы тут прадстаўляюць беларус Георгі Галенчанка і расеец Яўген Неміроўскі.
7 ліпеня ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбудзецца перадпрэмʼерны паказ спэктакля «1517», прымеркаванага да 500-годзьдзя беларускай Бібліі і кнігадрукаваньня.
У бібліятэках Архангельскай вобласьці Расеі прыбіраюць з паліц кнігі, выдадзеныя пры падтрымцы Фонду Сораса.
Тэкст пра мову выданьняў Скарыны з кнігі Аляксея Каўкі «Тут мой народ» дыктаваў прафэсар Аляксей Пяткевіч. Гэта была дзясятая па ліку беларуская дыктоўка ў Горадні.
Магілёўцам не хапае настойлівасьці, каб ушанаваць імя Янкі Купалы. Такая думка прагучала на першых Купалаўскіх чытаньнях, якія правяла магілёўская бібліятэка імя Янкі Купалы.
Дзяржаўная авіякампанія «Белавія» прэзэнтавала рэкляму, у якой музыка Сяргей Міхалок на самалёце кампаніі чытае верш «Слуцкія ткачыхі» Максіма Багдановіча.
6 ліпеня 1253 году адбылася каранацыя Міндоўга, які заклаў падмурак дзяржаўнасьці ВКЛ. У сувязі з гэтым актывісты «Моладзі БНФ» распачынаюць збор подпісаў за ініцыятыву ўганараваньня памяці гэтай гістарычнай асобы.
Урад Літвы выдаткаваў амаль 3 млн эўра на тэрміновыя работы на гары Гедыміна ў цэнтры Вільні. У Беларусі шэраг сымбалічных пабудоваў таксама знаходзяцца ў кепскім стане, але на іх рамонт выдаткоўваць у разы меней грошай.
Настаяцель храма ХІІ стагодзьдзя ў Горадні Аляксандар Балоньнікаў тлумачыць, на што пойдуць грошы, выдзеленыя з прэзыдэнцкага фонду.
Гомельскі гарадзкі моладзевы тэатар (колішні Незалежны, заснаваны ў 1992 годзе мэцэнатам, нараджэнцам Гомля Рыгорам Фігліным) абнаўляе рэпэртуар да сваіх 25-х угодкаў.
Зіма ў назьве кантрастуе з рэальнай сьпёкай, што пануе на працягу амаль усёй кнігі.
500 год беларускага кнігадрукаваньня: новыя ацэнкі, новыя факты, новыя загадкі. Кожны дзень да 6 жніўня — чарговая частка цыклю.
Беларуская царква ў гонар сьвятога Кірылы Тураўскага, пабудаваная ў 2016 годзе ў Лёндане, перамагла ў намінацыі «Народны выбар» у архітэктурным конкурсе New London Architecture.
Анансаваная на 6 і 7 ліпеня паездка нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч на Гомельшчыну адтэрміноўваецца.
6 ліпеня Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы наладзіць незвычайнае Купальле. Як удакладняюць арганізатары, прысьвечанае яно будзе «сьвяцілу не нябеснаму, а літаратурнаму».
Дзясятая па ліку беларуская дыктоўка пройдзе ў Горадні 6 ліпеня. Сёлета тэкст прадыктуе прафэсар Аляксей Пяткевіч.
Штомесяц інтэрнэт-сэрвіс Signature называе найлепшыя кнігі, якія неўзабаве пабачаць сьвет. У ліпеньскі агляд трапіла і кніга беларускай нобэлеўскай ляўрэаткі «У вайны не жаночае аблічча».
У Пецярбургу на 99-м годзе жыцьця памёр пісьменьнік Данііл Гранін. Апошнія некалькі дзён ён знаходзіўся ў рэанімацыйным аддзяленьні і быў падлучаны да апарата штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».
Урад Малдовы ўхваліў рашэньне паставіць у Кішынёве помнік-бюст беларускаму першадрукару Францішку Скарыну.
Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў рашэньне рады фонду прэзыдэнта па падтрымцы культуры і мастацтва аб выдзяленьні са сродкаў фонду 369 834 рублёў на фінансаваньне творчых праектаў.
Моладзь БНФ працягвае кампанію ўшанаваньня памяці выдатнай пісьменьніцы і грамадзкай дзяячкі Ларысы Геніюш. Акцыя распачатая яшчэ летась і ўжо набыла самыя разнастайныя формы. Цяпер — чарговая ініцыятыва.
У горадзе Скідзелі Гарадзенскага раёну на білбордзе гісторыя Беларусі прадстаўлена з Пагоняй, бела-чырвона-белым сьцягам і Сталінам.
У новай кнізе Вінцэся Мудрова «Забойца анёла» мне пабачыўся сьвядомы супраціў канкрэтным зьявам, зь якімі асацыюецца ягонае, аўтарава, імя.
Дацэнт Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Пэтр Войт, які на Міжнародным сымпозіюме ў сярэдзіне чэрвеня прапанаваў лічыць выяву апостала Яна з кнігі Прамудрасьці Божай другім партрэтам Скарыны, прапануе адкінуць міты, якія, на яго думку, склаліся вакол беларускага першадрукара.
15 ліпеня на пляцоўцы аграсядзібы «Шаблi» ў Валожынскім раёне павінен быў адбыцца IX фэстываль «Вольнае паветра».
На сьвяткаваньні Дня Незалежнасьці ў Гомелі, апроч традыцыйнага шэсьця і мітынгу, ладзіўся музычна-тэатралізаваны канцэрт «Сьвята вышыванкі».
1-2 ліпеня Бабруйск адзначаў сваё афіцыйнае 630-годзьдзе й праводзіў міжнародны фэст народнай творчасьці.
Сёньня на менскі стадыён «Трактар» футбалiсты клюбу «Дынама» (Менск) выйшлі ў вышымайках #symbalby і на час гучаньня гімну ўпершыню зьмянілі клюбныя бела-сінія колеры на нацыянальныя бел-чырвона-белыя.
У Менску ад паўдня і да ночы праходзіць Дзень вышыванкі. Арганізатарамі выступаюць БРСМ, гарадзкія і дзяржаўныя ўлады. Акрамя кірмашу і сьвяточнага параду, плянуецца канцэрт.
Ад 4 да 15 ліпеня на базе Белдзяржунівэрсытэту будзе працаваць школа беларусістыкі. Яе слухачамі стануць 60 прадстаўнікоў амаль з двух дзясяткаў краін сьвету. Мерапрыемства прымеркавана да 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня.
Ідэалягічныя падразьдзяленьні афіцыйных уладаў — Менгарвыканкам, Міністэрствва культуры, БРСМ — 2 ліпеня ладзяць сваю агульнарэспубліканскую акцыю «Дзень вышыванкi». Галоўная пляцоўкай будзе тэрыторыя каля менскага Палацу спорту.
Самы ўганараваны беларускі футбольны клюб — менскае «Дынама» — падтрымае Дзень вышыванкi, які 2 ліпеня рознымі акцыямі будзе ладзіцца па ўсёй сталіцы.
Мы паглядзелі, як выглядаюць традыцыйныя касьцюмы ў розных рэгіёнах Беларусі і зрабілі гіфку.
«Сумныя навіны зь Нясьвіжу. Будаўнікі разьвярнулі браму каля касьцёла Божага цела канца XVIII ст., якая разам з храмам уключаная ў сьпіс каштоўнасьцяў катэгорыі „0“», — напісаў у фэйсбуку гісторык Мікола Волкаў.
Сьпявачку Б’янку ўкраінскія памежнікі не пусьцілі ва Ўкраіну празь незаконнае наведаньне Крыму. 30 чэрвеня яна плянавала выступіць у Адэсе.
У выглядзе імпрэзы на вольным паветры «Сьвята ветру» ўпершыню адбылося ў красавіку 2003 году ва ўрочышчы Касьцюкова Гара пад Віцебскам.
У Горадні на 61-м годзе жыцьця памёр, доктар філялягічных навук, прафэсар, літаратуразнаўца, літаратурны крытык Ігар Жук.
30 чэрвеня на 90-м годзе пайшоў з жыцьця вядомы навуковец-мовазнаўца, аўтар навуковых прац у галіне беларускай дыялекталёгіі і лінгвагеаграфіі, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, вэтэран вайны Аляксандар Крывіцкі.
Неўзабаве пасьля джазавых вечароў каля менскай Ратушы эстафэту перахопіць клясычная музыка. Праграма фэсту «Клясыка ля Ратушы з Velcom» была анансаваная 29 чэрвеня.
Загрузіць яшчэ