Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літаратурнае Купальле ў Купалаўскім тэатры


Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы
Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы

6 ліпеня Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы наладзіць незвычайнае Купальле. Як удакладняюць арганізатары, прысьвечанае яно будзе «сьвяцілу не нябеснаму, а літаратурнаму».

135 гадоў таму, напярэдадні Купальля, нарадзіўся слынны паэт і драматург Янка Купала. У гонар гэтай падзеі Купалаўскі тэатар пры падтрымцы кампаніі Bosch запрашае на творчую імпрэзу.

У прыватнасьці, можна будзе атрымаць асалоду ад вершаў вялікага паэта ў жывым выкананьні вядомых драматычных актораў Купалаўскага тэатру, а таксама даведацца, што аб’ядноўвае кампанію Bosch і выдатнага прадстаўніка беларускай літаратуры — апроч таго факту, што яны практычна аднагодкі.

«Аматары Купалы, паэзіі і ночы, запрашаем вас паслухаць вершы каля Купалаўскага тэатра, — заклікае адзін зь вядучых артыстаў Купалаўскай сцэны Раман Падаляка. — Артысты, паэты, музыкі і слухачы зьбяруцца на тэрасе „Аўстэрыі „Уршуля““ ўвечары 6 ліпеня. Алена Сідарава, Міхаіл Зуй, Валянціна Гарцуева, Сьвятлана Анікей, Зьміцер Тумас, Андрэй Саўчанка, Наста Кудасава, Андрусь Такінданг, Даша Бялькевіч, Віталь Рыжкоў, Тацяна Нядбай, Уладзімер Лянкевіч, Уладзімір Арлоў, Раман Падаляка + вольны мікрафон. Запрашаем!»

Імпрэза адбудзецца на тэрасе «Аўстэрыі „Уршуля“» з тыльнага боку тэатру. Пачатак а 21-й гадзіне, уваход вольны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG