Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні пройдзе дыктоўка да 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня


Ілюстрацыйнае фота. Нацыянальная дыктоўка ў Горадні да Дня роднай мовы, 2016 год

Дзясятая па ліку беларуская дыктоўка пройдзе ў Горадні 6 ліпеня. Сёлета тэкст прадыктуе прафэсар Аляксей Пяткевіч.

Адзін з арганізатараў Эдвард Дмухоўскі сказаў Свабодзе, што сёлетняя дыктоўка ў нечым незвычайная — прынамсі ў тэрмінах:

«Традыцыйна ў Горадні дыктоўка праводзіцца да Дня беларускай незалежнасьці — 25 Сакавіка. Але сёлета, паколькі было шмат судоў над актывістамі, мы не змаглі правесьці яе своечасова. Да нас пачалі зьвяртацца многія гарадзенцы з пытаньнем, калі адбудзецца чарговая дыктоўка. І вось мы знайшлі час і прысьвяцілі дыктоўку галоўнай сёлетняй даце — 500-годзьдзю беларускага кнігадруку».

Дыктоўка адбудзецца 6 ліпеня ў Горадні на вуліцы Будзённага, 48а. Пачатак а 18.30.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG