Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пецярбургу памёр пісьменьнік Данііл Гранін


Данііл Гранін, архіўнае фота

У Пецярбургу на 99-м годзе жыцьця памёр пісьменьнік Данііл Гранін. Апошнія некалькі дзён ён знаходзіўся ў рэанімацыйным аддзяленьні і быў падлучаны да апарата штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Данііл Гранін (сапраўднае прозьвішча Герман) нарадзіўся 1 студзеня 1919 году ў сям’і лесьніка Аляксандра Германа. У 1940 годзе скончыў электрамэханічны факультэт Ленінградзкага політэхнічнага інстытуту, працаваў на Кіраўскім заводзе. Ваяваў у дывізіі народнага апалчэньня, потым у танкавых войсках, быў камандзірам роты цяжкіх танкаў. Пасьля вайны працаваў у «Ленэнэрга», быў сябрам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Роман-газета».

Пісьменьнік пачаў публікавацца ў 1949 годзе. Асноўная тэма ягоных твораў — разьвіцьцё навукова-тэхнічнай творчасьці. Яго раманы «Шукальнікі», «Іду на навальніцу», «Зубр», эсэ «Гэта дзіўнае жыцьцё» і «Страх», аповесьці «Прыгожая Ута», «Сад камянёў», «Месяц дагары нагамі», «Дождж у чужым горадзе» прачытаныя некалькімі пакаленьнямі чытачоў. У XXI стагодзьдзі раман Граніна «Мой лейтэнант» стаў ляўрэатам нацыянальнай літаратурнай прэміі «Вялікая кніга» (2012).

Тэма Вялікай Айчыннай вайны і блякады займае асаблівае месца ў творчасьці Данііла Граніна. Буйной падзеяй грамадзкага жыцьця стаў выхад «Блякаднай кнігі», напісанай сумесна з Алесем Адамовічам. На выданьне гэтай кнігі ў Ленінградзе была накладзеная забарона. Упершыню частка яе была надрукаваная з купюрамі ў 1977 годзе ў часопісе «Новы сьвет», у Ленінградзе кніга выйшла ў 1984 годзе пасьля зьмены партыйнага кіраўніцтва горада.

Данііл Гранін неаднаразова быў удзельнікам перадач Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG