Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нечаканы Скарына: дзе ён натхніўся на выданьне кніг


Заля паседжаньняў (Collegium Maius) Кракаўскага ўнівэрсытэту.

500 год беларускага кнігадрукаваньня: новыя ацэнкі, новыя факты, новыя загадкі. Кожны дзень да 6 жніўня — чарговая частка цыклю.

У 1504 годзе Скарына стаў студэнтам Кракаўскага ўнівэрсытэту.

Кнігавыданьне ў Польшчы пачалося ў 1474 годзе на лацінскай мове, калі ў Кракаве выйшлі дзьве кнігі і правобраз газэты — «Кракаўскі альманах».

Мяркуецца, што польскім першадрукаром быў саксонец Каспар Штраўбэ. Там жа, у Кракаве, як памятаем, друкаваў свае славянскія кнігі Швайпальт Фіёль.

А трэцім кракаўскім друкаром, які заклаў там друкарню ў 1505 годзе, стаў немец — Ян Гелер. Скарына ня мог ня ведаць і не чытаць кнігі гэтых выдаўцоў, тым больш што ён вучыўся ў Кракаве ў тыя ж гады, калі там засноўваў сваю друкарню Гелер. Наогул, за гады побыту Скарыны ў Кракаве (1504-1506) Гелер пасьпеў выдаць 10 кніг.

Апрача таго, у бібліятэцы Кракаўскага ўнівэрсытэту на той час ужо былі італьянскія выданьні вялікіх антычных філёзафаў Грэцыі і Рыму. Вядома, напрыклад, што Арыстоцеля кракаўскія студэнты вывучалі па зборы твораў у пяці тамах, выдадзеным у Вэнэцыі.

Там жа, у Кракаве, Скарына пазнаёміўся і з працэсам вырабу паперы. Першы папяровы млын быў заснаваны ў гэтым горадзе ў 1496 годзе немцам Фрыдэрыкам Шылінгам.

Так што адказ на пытаньне — дзе і калі Францішак Скарына натхніўся кнігавыданьнем, гучыць проста: гэта стары польскі горад Кракаў, першая гістарычная згадка пра які адносіцца да 965 году.

Падзякуем палякам (і немцам!) за гэта.

Ці быў ён гуманістам

Ці быў ён заснавальнікам усходнеславянскага друку

За што мы яго шануем

  • 16x9 Image

    Сяргей Абламейка

    Сяргей Абламейка нарадзіўся ў Менску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў сьлесарам на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, быў навуковым супрацоўнікам Музэю народнай архітэктуры і побыту, пасьля Скарынаўскага цэнтру. На «Свабодзе» – зь верасьня 1990 году, з траўня 1995 году – у Празе. Пісьменьнік, гісторык, журналіст.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG