Анімацыйны фільм Юліі Рудзіцкай «І месяц спыніўся» (And The Moon Stands Still) атрымаў галоўны прыз «Best Animated Film» на фэстывалі ў Санта Круз у Каліфорніі, галоўны прыз за анімацыю на кінафэстывалі «Лістапад», быў прызнаны найлепшым на фэстывалі «Анімаёўка-2017» у Магілёве, меў узнагароды на міжнародных фэстывалях у Расеі, Дамінікане, Партугаліі і іншых краінах.