Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў, Хадановіч, Кудасава і іншыя: хто прэтэндуе на паэтычную прэмію Натальлі Арсеньневай


Ілюстрацыйнае фота. Радкі зь вершу Натальлі Арсеньневай
Ілюстрацыйнае фота. Радкі зь вершу Натальлі Арсеньневай

Журы прэміі імя Натальлі Арсеньневай вызначылася з кароткім сьпісам прэтэндэнтаў на ўзнагароду за найлепшую кнігу паэзіі.

Першая прэмія будзе ўручаная за кнігу паэзіі, напісаную на беларускай мове і выдадзеную ў 2016 годзе.

У сьпіс увайшлі:

  • Віктар Жыбуль «Дзяцел і дупло»
  • Ганна Комар «Страх вышыні»
  • Наста Кудасава «Маё невымаўля»
  • Уладзімер Някляеў «Толькі вершы»
  • Сяргей Прылуцкі «Патрыятызм для чайнікаў»
  • Міхась Скобла «Камізэлька для месяца»
  • Андрэй Хадановіч «Цягнік Чыкага —Токіё»
  • Юлія Цімафеева «Цырк»

Пераможца будзе названы на цырымоніі ўзнагароджаньня, якая адбудзецца ў сьнежні.

У склад журы прэміі сёлета ўвайшлі вядомыя літаратары, перакладчыкі і літаратуразнаўцы Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Уладзімер Глазаў, Вальжына Морт і Ціхан Чарнякевіч.

Прэмія за найлепшую паэтычную кнігу заснаваная ў гонар беларускай паэткі​ Натальлі Арсеньневай, аўтаркі верша «Малітва» («Магутны Божа»), які успрымаецца часткай беларусаў як неафіцыйны гімн краіны. Пасьля вайны Арсеньнева апынулася ў эміграцыі, дзе працягвала займацца беларускай справай, удзельнічала ў культурнай і асьветніцкай дзейнасьці.

Літаратурная прэмія імя Натальлі Арсеньневай заснаваная Саюзам беларускіх пісьменьнікаў, Беларускім ПЭН-цэнтра і згуртаваньнем беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» пры спрыяньні Фонду культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонду Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі.

Плянуецца, што прэмія стане штогадовай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG