Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавана паэтычная прэмія імя Натальлі Арсеньневай


Натальля Арсеньнева
Натальля Арсеньнева

Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтар і Згуртаваньне «Бацькаўшчына» абвясьцілі пра заснаваньне літаратурнай прэміі імя Натальлі Арсеньневай за найлепшую кнігу паэзіі.

Першая прэмія будзе ўручаная сёлета за кнігу паэзіі, напісаную на беларускай мове і выдадзеную ў 2016 годзе. Пераможцу вызначыць журы, у склад якога ўваходзіць Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Глазаў, Вальжына Морт і Ціхан Чарнякевіч.

Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай заснаваная пры спрыяньні Фонду культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонду Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі.

Правам намінаваньня на прэмію імя Натальлі Арсеньневай валодаюць выдаўцы, творчыя аб’яднаньні, аргкамітэт прэміі, сябры журы і самі аўтары. На іх ляжыць абавязак прадставіць да 1 кастрычніка на разгляд журы прэміі электронныя pdf-вэрсіі выданьняў і, калі кніга выдавалася ў папяровым выглядзе, два папяровыя асобнікі кнігі. Папяровыя асобнікі прымаюцца па адрасе Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 31–906), электронныя варыянты — на адрас: paezija@gmail.com

20 гадоў з дня сьмерці і 20 нечаканых фактаў пра Натальлю Арсеньневу

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG