Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найлепшым фільмам фэстывалю «Лістапад» стала эстонская стужка


Пераможцу назвалі на цырымоніі закрыцьця фэстывалю 10 лістапада.

Так супала, што стужка-пераможца таксама мае назву «Лістапад». Яе рэжысэр Райнэр Сарнэт адзначыў, што ня быў упэўнены, ці ягоны фільм зразумеюць у іншых краінах (ён заснаваны на эстонскай нацыянальнай міталёгіі), аднак рады ўзнагародзе. Прыз за найлепшы сцэнар атрымала стужка «Гранатавы сад», найлепшая мужчынская роля — Майнгард Нойман (фільм «Вестэрн»), найлепшая жаночая — Ірына Гарбачова («Арытмія»), найлепшая рэжысура — Шарунас Бартас («Іней»).

Кінафэстываль «Лістапад» сёлета праводзіўся 24-ы раз. Яго арганізатарамі ёсьць Міністэрства культуры Беларусі, Менгарвыканкам, кінастудыя «Беларусьфільм» і Беларускі саюз кінэматаграфістаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG