Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці студыя «Litr» здымае сэрыял «Чарнобыль — любоў мая»


Група моладзі зь Берасьця вырашыла адлюстраваць у сэрыяле сьвет Чарнобыльскай зоны. Творчая студыя ўжо распачала здымкі фантастычнай кінастужкі.

Сяргей Кролтэнбэрг, адзін з аўтараў і рэжысэр праекту распавёў для Свабоды галоўныя моманты будучага сэрыялу:

«Мы здымаем сэрыял на падставе матываў гульні S.T.A.L.K.E.R. і твораў Стругацкіх. Гэта значыць, што мы выкарыстоўваем сьвет, выдуманы кампаніяй „GSC Game World“.

Атрымліваецца, што мы перамяшчаем у гэтую гульню тых пэрсанажаў, якія былі ў фільме Таркоўскага „Сталкер“. Гэта асобы з усімі чалавечымі праблемамі. Такім чынам мы спрабуем у сьвеце фантастыкі адлюстраваць драму, трагедыю».

Галоўныя героі сэрыялу — звычайныя людзі, якія "граюць" самі сябе
Галоўныя героі сэрыялу — звычайныя людзі, якія "граюць" самі сябе
Рэквізыт
Рэквізыт

Пакуль што праца над стварэньнем сэрыялу вядзецца за кошт уласных сродкаў каманды. Сябры творчай студыі распачалі кампанію па зборы сродкаў на расейскай плятформе planeta.ru.

Моманты будучай кінастужкі
Моманты будучай кінастужкі

Для паўнавартаснай працы неабходна каля двух з паловаю тысяч даляраў ЗША. Але пакуль што сабрана толькі каля 10 % ад неабходнай сумы. Але нягледзячы на гэта праца над сэрыялам будзе працягвацца:

Здымкі сэрыялу на палігоне былой вайсковай базы "Белы лес"
Здымкі сэрыялу на палігоне былой вайсковай базы "Белы лес"

«Мы будзем здымаць, нават калі не зьбяром неабходныя сродкі. Цяпер ужо гэта і не істотна для нас. У тым пляне, што мы цьвёрда маем намер рэалізаваць свае задумы».

Першы сэзон сэрыялу студыя мае намер прадставіць да чарговай гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка наступнага году. Мяркуецца, што сэзон складзе сем сэрыяў па 20-25 хвілінаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG