Лінкі ўнівэрсальнага доступу

UNESCO ўзначаліла былы міністар культуры Францыі


Адрэ Азуле
Адрэ Азуле

Кандыдатуру Адрэ Азуле зацьвердзіла генэральная канфэрэнцыя арганізацыі.

Аб тым, што Азуле можа ўзначаліць UNESCO, стала вядома ў кастрычніку. Тады падчас апошняга туру галасаваньня за кандыдатаў на пасаду старшыні яна атрымала 30 галасоў. Пасьля гэтага кандыдатуру Адрэ Азуле мела зацьвердзіць генэральная канфэрэнцыя арганізацыі. Пасаду міністра культуры і камунікацыяў Францыі Адрэ Азуле займала з 2016 па 2017 гады. Раней яна была дарадцам прэзыдэнта Францыі Франсуа Алянда.

Азуле ўзначаліла UNESCO пасьля Ірыны Бокавай, чый тэрмін паўнамоцтваў скончыўся ў лістападзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG