Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэтыцыю супраць таго, каб Прыпяць была суднаходнай, напісалі на палескім дыялекце


Абмеркаваньне воднага шляху Е40 у менскім прэс-клюбе, 19 ліпеня 2017 году
Абмеркаваньне воднага шляху Е40 у менскім прэс-клюбе, 19 ліпеня 2017 году

На сайце Change.org пэтыцыя супраць воднага шляху E-40 зьявілася на палескай гаворцы. Разам з палескім тэкстам прадстаўленыя тэксты на расейскай, польскай, украінскай і ангельскай мовах, але тэксту па-беларуску няма.

Аўтары пэтыцыі адзначаюць, што выкарыстаньне Прыпяці як суднаходнай ракі сур’ёзна зьменіць гідралягічны рэжым цэлага шэрагу рэкаў, нашкодзіць дзясяткам прыродных тэрыторыяў пад асаблівай аховай, будзе перашкаджаць нерасту рыбаў і створыць пагрозу тэхнагенных катастрофаў. Тое, што водны шлях Е40 праходзіць праз чарнобыльскую зону, можа прывесьці да пад’ёму радыеактыўнага глею.

Урэшце, сьцьвярджаюць аўтары пэтыцыі, шлях Е40 — рызыкоўная інвэстыцыя, акупіць якую будзе складана.

Хто менавіта стварыў пэтыцыю, не ўдакладняецца, але кампанію «Стоп Е40» падтрымлівалі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», «Багна», «Экодом», «Зялёная сетка», «Цэнтар экалягічных рашэньняў», «Час Зямлі», фонд «За чыстую Прыпяць» і іншыя грамадзкія арганізацыі Беларусі.

Сьмерць Палесься ці хаўрус супраць Расеі? Разьбіраемся ў Е40 — пляне зрабіць Прыпяць суднаходнай

Паводле ЮНЭСКА, носьбіты палескай гаворкі жывуць у Беларусі, Украіне і Польшчы, і іх 800 тысяч. Найбольш значны праект, каб стварыць «заходышнополіську лытырацьку» мову, распачаў у 1985 годзе філёляг Мікола Шаляговіч. На палескім дыялекце друкаваўся шэраг літаратурных твораў, да 1994 году выходзіла газэта «Збудінне». Некаторыя бачылі ў «палескай мове» спробу раскалоць Беларусь, пра шкоднасьць дзейнасьці Шаляговіча казалі Ніл Гілевіч, Яўген Цумараў і Алег Трусаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG