Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гран-пры Нацыянальнага фэстывалю архітэктуры атрымаў катарскі комплекс за 200 мільёнаў даляраў

XII фестываль архітэктуры. Праэкт. Шматфункцыянальны комплекс «Falcon»
XII фестываль архітэктуры. Праэкт. Шматфункцыянальны комплекс «Falcon»

Падведзены вынікі ХII Нацыянальнага фэстывалю архітэктуры. Найлепшай пабудовай апошніх двух гадоў у Беларусі прызнаны шматфункцыянальны комплекс «Falcon» на праспэкце Пераможцаў у Менску.

Гэты ж праект заваяваў узгнагароду Беларускага акадэмічнага цэнтру архітэктуры. У гэты комплекс, разьмешчаны на беразе Сьвіслачы, уваходзяць гатэль Marriott, спартовы комплекс, кінатэатар, бутыкі, паркінг.

«Falcon», кошт якога ацэньваецца ў 200 мільёнаў даляраў, пабудаваны на бюджэтныя грошы Катара. Ён распачаў працу напрыканцы 2015 году.

Кампанія «Вараб’ёў і партнэры» таксама адзначана прэміяй за праект бізнэсовага і культурна-забаўляльнага комплексу на вуліцы Сьвярдлова ў Менску.

Сярод іншых праектаў, адзначаных на ХII Нацыянальным фэстывалі архітэктуры, — бізнэсовы комплекс на праспэкце Пераможцаў (творчая майстэрня архітэктара Барыса Школьнікава), рэканструкцыя стадыёну «Дынама», праект мэмарыяльнага комплексу «Трасьцянец» (абодва — «Менскпраект»), рэканструкцыя будынкаў ў гістарычным цэнтры Менску ды іншае, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

9 новых адметных праектаў беларускіх архітэктараў. ФОТА

XS
SM
MD
LG