Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14% маладых беларусаў супраць рэклямы на беларускай мове, 48% ня хочуць купляць беларускае


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Маркетынгавае агенцтва Sarmont правяло апытаньне 500 беларусаў ва ўзросьце 15–22 год у Менску і абласных цэнтрах аб успрыманьні брэндаў і рэклямы. Вынікі апублікаваныя на Marketing.by.

Паводле апытаньня, толькі 11% маладых беларускіх гараджанаў аддаюць перавагу мясцовым прадуктам, а 48% стараюцца купляць імпартныя. Беларускім аддаюць перавагу найперш пры ўмове таго, што зьнешні выгляд і якасьць аналягічныя замежным таварам. Але другі па папулярнасьці крытэр — «якасная і сучасная рэкляма».

Да рэклямы па-беларуску большасьць — 62% — ставяцца нэўтральна. 24% апытаных хацелі б, каб рэклямы па-беларуску было болей, а 14% — каб такой рэклямы было меней.

Тым часам чакае другога чытаньня закон «Аб абароне правоў спажыўцоў»: ня вырашана прынцыповае пытаньне, якое тычыцца выкарыстаньня дзяржаўных моваў у інфармаваньні спажыўца.

Міністэрства гандлю супраць беларускамоўных

Паводле стандартаў Эўразійскага эканамічнага саюзу, на прадуктах павінен быць тэкст па-расейску, каб прадукт мог экспартавацца ў Расею. Але беларускія законы прапануюць зрабіць такімі, каб у вытворцы быў не абавязак пісаць на этыкетках на абедзьвюх дзяржаўных мовах, а выбар: пісаць ці па-расейску, ці па-беларуску.

Некаторыя ж мяркуюць, што вытворцаў трэба абавязаць пісаць на беларускай і расейскай, каб з этыкетак не зьнікала беларуская мова, пастаўленая ў няроўнае з расейскай становішча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG