Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Транзыт аўтамабіляў у Расею празь Беларусь упаў больш як на 30%


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пастаўкі эўрапейскіх новых аўто па паралельным імпарце празь Беларусь у Расею скараціліся ў 2025 годзе на 34%.

Беларусь увайшла ў топ-3 галоўных пастаўнікоў на расейскі рынак, заняўшы на ім каля 10%, піша ў сваім блогу кіраўнік «Аўтастат» Сяргей Цалікаў, заўважыла выданьне «Белорусы и рынок». Агулам за год зь Беларусі ў Расею па паралельным імпарце было ўвезена 17,1 тыс. новых легкавых аўтамабіляў.

На першым месцы па-ранейшаму Кітай — 71,3 тыс. машын (41,4% рынку). Пастаўкі зь яго выраслі на 22%. Другое месца ў Кіргізстану з 53,6 тыс. новых аўто і доляй рынку 31,1%. Як і ў беларускім напрамку, тут адбылося зьніжэньне, але не настолькі рэзкае, на 24%.

Агулам у 2025 годзе ў Расею ўвезьлі 172 тысячы новых легкавых аўтамабіляў па схемах альтэрнатыўнага імпарту. Гэта на 5% менш, чым у 2024 годзе.

Паралельны імпарт — увоз у краіну тавараў бяз згоды праваўладальніка таварнага знаку, гэта значыць «раўналежна» афіцыйнаму імпарту такіх тавараў праз дылераў, упаўнаважаных праваўладальнікам.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG