Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па выніках 2025 году аб’ёмы продажаў грузавікоў МАЗу на расейскім рынку ўпалі на 42,8%


МАЗ
МАЗ

Падзеньне адбылося і ў продажах аўтобусах, але нязначнае, на 1%.

Як падлічыў рэсурс «АСМ-Холдынг», беларускі вытворца прадаў у 2025 годзе расейскім пакупнікам 3274 грузавікі і 499 аўтобусаў.

Падзеньне МАЗ і па грузавіках, і па аўтобусах было ніжэй, чым упаў рынак. У грузавой тэхніцы піке склала мінус 51,2% у суадносінах да 2024 году, па аўтобусах — 34,9%.

Агулам у Расеі прадалі 61 556 адзінак грузавікоў і 12 836 аўтобусаў.

Пра гэтым МАЗ нават з такім ашаламляльна нізкім вынікам у грузавіках за год здолеў палепшыць пазыцыі ў рэйтынгах найбуйнейшых гульцоў на гэтых двух рынках у Расеі. Рэч у тым, што большае абвальваньне адбылося ў кітайцаў, заўважыла газэта «Белорусы и рынок».

У сэгменце грузавой тэхнікі МАЗ пацясьніў у параўнаньні з 2024 годам кітайскія маркі Howo і DongFeng і заняў 6-е месца пасьля КамАЗ, Sitrak, ГАЗ, Shaanxi і FAW.

У аўтобуснай нішы беларускі вытворца апярэдзіў Higer і быў 8-м. Наперадзе яго расейскія заводы ПАЗ, ЛіАЗ, НефАЗ, «Волгобус», КаВЗ і КамАЗ і кітайская кампанія Yutong.

Аўтобусы МАЗ апошнімі гадамі ў пэўным сэнсе заплямілі рэпутацыю беларускага вытворцы, бо яны часта гарэлі на дарогах Расеі. Лукашэнку нават давялося апраўдвацца перад сваімі хаўрусьнікамі і тлумачыць, што адбываецца з тэхнікай.

Пры гэтым летась МАЗ перамог у конкурсе на пастаўку электробусаў у расейскі Санкт-Пецярбург.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG