У Нідэрляндах у горадзе Утрэхт пасьля паўдня прагучалі два выбухі. Пасьля гэтага на месцы пачаўся моцны пажар.
Да месца падзей прыляцелі два мэдыцынскія верталёты, канал RTV Utrecht спачатку паведамляў пра тое, што адна асоба параненая. Выбухі прагучалі на плошчы Марыяплац (Mariaplaats) і вуліцы Вісгерштэг (Visscherssteeg), што месьцяцца ў цэнтры гораду.
Пазьней стала вядома, што раненьняў зазналі чатыры чалавекі.
Стан параненых пры выбухах людзей пакуль не вядомы. Тэрміновыя службы Утрэхту дапускаюць, што параненых пры выбуху больш, але ідзе расьсьледаваньне здарэньня і паведамленьняў пра іншых пацярпелых пакуль няма.
Паліцыя эвакуюе жыхароў блізкіх да плошчы і вуліцы дамоў і рэстаранаў, а тэрыторыя шырока агароджаная. Людзей разьмяшчаюць у гатэлях.
Супрацоўнікі паліцыі не выключаюць магчымасьці далейшых выбухаў і заклікаюць жыхароў трымацца далей ад месца здарэньня. Прычыны выбухаў і пажару ўсё яшчэ расьсьледуюцца.
Форум