Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У страляніне ў галяндзкім Утрэхце загінулі тры чалавекі

абноўлена

Інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць пра страляніну на адной з вуліцаў галяндзкага гораду Ўтрэхт. Нападнік пачаў страляць у трамваі і ўцёк зь месца здарэньня.

Паведамляецца пра аднаго забітага і многіх параненых.

​Паліцыя заблякавала тэрыторыю, дзе адбылася страляніна. Пляцоўку каля трамвайнага прыпынку аддзялілі кардонам, на месцы ўжо зьявіліся ратаўнікі.

​Паліцыя дапускае, што здарэньне мела «тэрарыстычны матыў».

Паводле некаторых відавочцаў, стралкоў было некалькі, яны схаваліся. Аб затрыманьні каго-небудзь пакуль не паведамлялася.

Гарадзкім школам было рэкамэндавана зачыніць дзьверы, нікога не ўпускаць і не выпускаць.

Прэм’ер-міністар Нідэрляндаў Марк Рутэ заявіў, што ўрад праводзіць тэрміновае паседжаньне ў сувязі са здарэньнем.

Пазьней зьявілася інфармацыя, што падзраваны ў нападзе затрыманы.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG