Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У продажы зьявіліся календары «Адрасы БНР. 1918–2018»


Выдавецтва «Кнігазбор» пачала распаўсюд насьценных календароў на 2018 год, прысьвечаны стагодзьдзю з абвяшчэньня Беларускай народнай рэспублікі.

Каляндар «Адрасы БНР. 1918–2018» можна набыць у Менску ў крамах «Акадэмкніга», «Веды», «Кнігарня пісьменьніка», «Мой родны кут», «Сьветач» і Symbal.by, пазьней календары зьявяцца ў Берасьці і Віцебску ў крамах «Князь Вітаўт», у Горадні ў краме «Цудоўня». Сайт Knihi.by прадае кнігі з дастаўкай па Беларусі, сайт Symbal.by робіць дастаўку па ўсім сьвеце.

Як расказаў Свабодзе дырэктар «Кнігазбору» Генадзь Вінярскі, праект некамэрцыйны — выраб календароў замовіла Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына». Наклад календароў — 1000 асобнікаў. Укладальнік календара — гісторык Натальля Гардзіенка, аздабленьнем займаўся кіраўнік студыі «Адліга» Анатоль Лазар.

«Кнігазбор» нядаўна таксама выдаў чарговы выпуск календароў «Не маўчы па-беларуску» ад грамадзкай культурнай кампаніі «Будзьма». Што да тэмы БНР, да канца году «Кнігазбор» плянуе выдаць кнігу Станіслава Рудовіча і Валера Герасімава «Іх звала Беларусь сьвятая. Да 100-годзьдзя Ўсебеларускага зьезду 1917 г.».

Глядзіце таксама: відэаэкскурсія па менскіх «адрасах БНР» ад Сяргея Харэўскага

Адрасы БНР
пачакайце
Embed

No media source currently available

0:00 0:08:27 0:00
Наўпроставы лінк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG