Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Музычную прэмію «Героі году» ўручаць 12 сьнежня. Паслухайце, хто прэтэндуе


Партал TuzinFM анансаваў шорт-ліст чарговай беларускай музычнай прэміі «Героі ​году», што выдаецца з 2003 году.

Пераможцаў у намінацыях «Адкрыцьцё году» і «Гурт году» назавуць на канцэрце ў менскім клюбе «Мача», што ў комплексе «Журавінка». Квіткі ўжо паступілі ў продаж, хоць поўны склад выступоўцаў канцэрту будзе абвешчаны толькі 27 лістапада (будуць прынамсі тры намінанты на «Гурт году» і мінімум адзін на «Адкрыцьцё»).

На «Адкрыцьцё году» сёлета прэтэндуюць пяць выканаўцаў: інструмэнтальны праект The Glitchhh, гурт Helious (пераможцы нядаўняга конкурсу «Засьпявай 4×4»), сьпявачка Кацярына Ваданосава, электронны праект Mikita і арт-рок-дуэт «МorkvoЦвет».

На «Гурт году» прэтэндуюць восем выканаўцаў: Akute, Барыс Штэрн («СлухацьУнавушніках»), Вольга Падгайская і Віталь Эпаў (Five-Storey Ensemble), Лявон Вольскі, Naviband, Nizkiz, Re1ikt і TonqiXod. Пры гэтым Akute і Re1ikt, а таксама Лявон Вольскі (у складзе N.R.M, «Крамбамбулі» і Zet) ужо называліся «Героямі году» на мінулых прэміях.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG