Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апублікаваны поўны альбом «(Не)расстралянай паэзіі» — сучасных песьняў на вершы рэсстраляных паэтаў. АЎДЫЁ


Музычная частка праекту Tuzinfm.by «(Не)расстраляная паэзія» падышла да завяршэньня: «Тузін» апублікаваў поўны альбом песень і відэазборку лекцыяў пра расстраляных бальшавікамі беларускіх паэтаў.

Праект створаны ў памяць пра «чорную ноч» з 29 на 30 кастрычніка 1937 году, калі НКВД беспадстаўна расстраляла больш як сотню беларускіх паэтаў, пісьменьнікаў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, у іх ліку Тодар Кляшторны, Міхась Зарэцкі, Мойша Кульбак, Алесь Дудар, Ізі Харык , Анатоль Вольны, Міхась Чарот, Юлі Таўбін, Платон Галавач, Янка Нёманскі, Юрка Лявонны і многія іншыя.

Песьні ў праекце выканалі Akute, Dzieciuki, Зьміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі і іншыя. Музыкі не абавязкова выкарыстоўвалі вершы даслоўна — некаторыя іх дапоўнілі, некаторыя пераасэнсавалі.

Кожнаму з паэтаў, згаданых у праекце, завялі старонкі на Facebook. Жывая прэзэнтацыя праекту заплянаваная на 29 кастрычніка ў менскім клюбе «Бруге», але квіткі на яе раскупілі яшчэ ўчора. Лекцыі будуць працягвацца да 16 лістапада. Ды прадусар праекту Сяргей Будкін сьцьвярджае, што пасьля прэзэнтацыі і лекцыяў праект ня будзе скончаны, а далейшыя дзеяньні будуць залежыць ад сумы, што атрымаецца сабраць на Talaka.by.

Як у Менску ўшануюць ахвяраў «ночы расстраляных паэтаў». Што, дзе, калі

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG