Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч заклікаў ушанаваць памяць расстраляных у «чорную ноч» пад будынкам КДБ

Былы палітвязень і экс-кандыдат у прэзыдэнты Мікола Статкевіч ініцыяваў акцыю каля будынку КДБ у знак памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій.
1/15 Былы палітвязень і экс-кандыдат у прэзыдэнты Мікола Статкевіч ініцыяваў акцыю каля будынку КДБ у знак памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій.
У Менску каля будынку КДБ на праспэкце Незалежнасьці прайшла несанкцыянаваная акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Удзельнікаў прасілі прыносіць на пікет толькі сьвечкі і зьнічы.
2/15 Удзельнікаў прасілі прыносіць на пікет толькі сьвечкі і зьнічы.
У Менску каля будынку КДБ на праспэкце Незалежнасьці прайшла несанкцыянаваная акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
У знак памяці пра ахвяраў палітычных рэпрэсій людзі паставілі сьвечкі на прыступкі будынку КДБ
3/15 У знак памяці пра ахвяраў палітычных рэпрэсій людзі паставілі сьвечкі на прыступкі будынку КДБ
У Менску каля будынку КДБ на праспэкце Незалежнасьці прайшла несанкцыянаваная акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Палітык Уладзімер Някляеў вітае ўдзельнікаў пікету.
4/15 Палітык Уладзімер Някляеў вітае ўдзельнікаў пікету.
У Менску каля будынку КДБ на праспэкце Незалежнасьці прайшла несанкцыянаваная акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Зьнічы на прыступках будынку КДБ у цэнтры Менску.
5/15 Зьнічы на прыступках будынку КДБ у цэнтры Менску.
У Менску каля будынку КДБ на праспэкце Незалежнасьці прайшла несанкцыянаваная акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Міліцыянт складае пратакол на Анатоля Лябедзьку
6/15 Міліцыянт складае пратакол на Анатоля Лябедзьку
У Менску каля будынку КДБ на праспэкце Незалежнасьці прайшла несанкцыянаваная акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Сярод пікетоўшчыкаў – праваабаронца Валер Шчукін.
7/15 Сярод пікетоўшчыкаў – праваабаронца Валер Шчукін.
У Менску каля будынку КДБ на праспэкце Незалежнасьці прайшла несанкцыянаваная акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Моладзевы актывіст Павал Вінаградаў упершыню ўдзельнічае ў вулічнай акцыі пасьля вяртаньня ў Менск з “палітычнай ссылкі” ў Бяразіно, дзе ён пражыў каля году.
8/15 Моладзевы актывіст Павал Вінаградаў упершыню ўдзельнічае ў вулічнай акцыі пасьля вяртаньня ў Менск з “палітычнай ссылкі” ў Бяразіно, дзе ён пражыў каля году.
У Менску каля будынку КДБ на праспэкце Незалежнасьці прайшла несанкцыянаваная акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Марына Адамовіч, Мікола Статкевіч і Ўладзімер Някляеў
9/15 Марына Адамовіч, Мікола Статкевіч і Ўладзімер Някляеў
У Менску каля будынку КДБ на праспэкце Незалежнасьці прайшла несанкцыянаваная акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Удзельнікі пікету сталі каля будынку КДБ у ланцуг, які расьцягнуўся амаль на сто мэтраў. Людзі трымалі ў руках запаленыя сьвечкі, некаторыя прыйшлі з партрэтамі рэпрэсаваных сваякоў.
10/15 Удзельнікі пікету сталі каля будынку КДБ у ланцуг, які расьцягнуўся амаль на сто мэтраў. Людзі трымалі ў руках запаленыя сьвечкі, некаторыя прыйшлі з партрэтамі рэпрэсаваных сваякоў.
У Менску каля будынку КДБ на праспэкце Незалежнасьці прайшла несанкцыянаваная акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Мікола Статкевіч, які заклікаў ня браць на пікет да будынку КДБ сьцягі і расьцяжкі, трымае ў руках запалены зьніч.
11/15 Мікола Статкевіч, які заклікаў ня браць на пікет да будынку КДБ сьцягі і расьцяжкі, трымае ў руках запалены зьніч.
У Менску каля будынку КДБ на праспэкце Незалежнасьці прайшла несанкцыянаваная акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
12/15
У Менску каля будынку КДБ на праспэкце Незалежнасьці прайшла несанкцыянаваная акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Улётка “Маладога фронту” – “Камунізм пад трыбунал”.
13/15 Улётка “Маладога фронту” – “Камунізм пад трыбунал”.
У Менску каля будынку КДБ на праспэкце Незалежнасьці прайшла несанкцыянаваная акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Уладзімер Някляеў на каленях ставіць сьвечку ў знак памяці пра ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.
14/15 Уладзімер Някляеў на каленях ставіць сьвечку ў знак памяці пра ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.
У Менску каля будынку КДБ на праспэкце Незалежнасьці прайшла несанкцыянаваная акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў турмах НКВД было расстраляна каля 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлегенцыі.
15/15 У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў турмах НКВД было расстраляна каля 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлегенцыі.
У Менску каля будынку КДБ на праспэкце Незалежнасьці прайшла несанкцыянаваная акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Previous slide
Next slide

Лідэр «Беларускага нацыянальнага кангрэсу» Мікола Статкевіч заклікаў зладзіць традыцыйны «ланцуг памяці» пад будынкам КДБ ў Менску ўвечары 29 кастрычніка.

Ён заклікае абысьціся «без сьцягоў і лёзунгаў», бо расстраляныя ноччу 29 кастрычніка 1937 году «хадзілі пад рознымі сьцягамі, натхняліся рознымі лёзунгамі». Мікола Статкевіч просіць узяць толькі сьвечкі і зьнічкі, каб ушанаваць памяць забітых «каля месца іх забойства».

Таксама 29 кастрычніка ў Менску пройдзе канцэртная прэзэнтацыя праекту «(Не)расстраляная паэзія» , у якім сучасныя музыкі выконваюць песьні на вершы забітых у «чорную ноч», а ў Курапатах пад Менскам «Малады Фронт» плянуе «Ноч паэтаў» зь літаратурнымі чытаньнямі.

За адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году НКВД беспадстаўна расстраляла больш як сотню беларускіх паэтаў, пісьменьнікаў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, у іх ліку Тодар Кляшторны, Міхась Зарэцкі, Мойша Кульбак, Алесь Дудар, Ізі Харык , Анатоль Вольны, Міхась Чарот, Юлі Таўбін, Платон Галавач, Янка Нёманскі і многія іншыя.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG