Лінкі ўнівэрсальнага доступу

29–30 кастрычніка «Малады фронт» правядзе ў Курапатах «Ноч паэтаў»


Акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій каля менскага будынка КДБ у 2015 годзе, ілюстрацыйнае фота

У 80-ю гадавіну «чорнай ночы» ў Курапатах пад Менскам пройдуць начныя чытаньні з удзелам гісторыкаў, паэтаў і музыкаў.

За адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году НКВД беспадстаўна расстраляла больш як сотню беларускіх паэтаў, пісьменьнікаў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, у іх ліку Тодар Кляшторны, Міхась Зарэцкі, Мойша Кульбак, Алесь Дудар, Ізі Харык , Анатоль Вольны, Міхась Чарот, Юлі Таўбін, Платон Галавач, Янка Нёманскі і многія іншыя.

У памяць аб гэтым «Малады фронт» прапануе сабрацца ў Курапатах а 23-й гадзіне 29 кастрычніка, ушанаваць памяць забітых літаратурнымі чытаньнямі да самай раніцы. У імпрэзе абяцаюць удзел гісторыкаў, паэтаў і музыкаў; раяць цёпла апранацца, браць з сабой гарачую гарбату і шмат зьнічак.

Тым часам беларусы працягваюць праект «(Не)расстраляная паэзія»: музыкі запісваюць песьні забітых паэтаў, дасьледчыкі чытаюць лекцыі аб забітых. Грошы на праект зьбіраюцца на сайце Talaka.by, канцэртная прэзэнтацыя заплянаваная ў Менску на 29 кастрычніка.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG