Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіцца электронны «Вялікі гістарычны атляс Беларусі»


Са студзеня 2018 года пачнецца стварэньне электроннай вэрсіі «Вялікага гістарычнага атляса Беларусі» ў «адным унівэрсальным томе».

Пра гэта паведамляе Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Беларусі.

Укладальнікі вызначаць найважнейшыя пэрыяды і карты, «якія выразна і ляканічна адлюстравалі гістарычнае разьвіцьцё дзяржавы».

Гэты том будзе адпавядаць навучальным праграмам па гісторыі Беларусі, ім змогуць карыстацца студэнты вышэйшых навучальных устаноў па гістарычных спэцыяльнасьцях.

«Выданьне арыентаванае таксама і на шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй краіны, і таму яго плянуецца зрабіць максымальна даступным для спажыўца па кошце», — паведамляецца на сайце Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці.

Тры першыя тамы атляса ўжо выдадзеныя, неўзабаве выйдзе чацьвёрты.

«Атляс стане першым і найбольш поўным нацыянальным выданьнем, якое адлюстроўвае гістарычнае мінулае Беларусі». «Гісторыя падаецца ў шырокім кантэксьце, які дазваляе зразумець месца беларусаў у супольнасьці эўрапейскіх народаў», — адзначаюць у дзяржкамітэце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG