Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пакажуць намінантаў на «Оскар» у беларускай агучцы


Фота ©Shutterstock

Шэсьць фільмаў, намінаваных на «Оскар», можна будзе паглядзець у менскіх кінатэатрах на працягу сьнежня.

Фільм «Жонка наглядчыка заапарку», намінаваны на «Оскар» сёлета, пакажуць у менскіх кінатэатрах 7–10 сьнежня ў межах праекту «Беларускія ўікэнды».

Кіраўнік праекту Андрэй Кім сказаў Свабодзе, што варта вітаць новыя ініцыятывы, якія б агучвалі кіно на беларускай мове. Мара каманды «Беларускіх уікэндаў» — каб штодня ў любым кінатэатры можна было глядзець кіно па-беларуску.

Фільмы-намінанты прэміі «Оскар-2017» пакажуць таксама ў межах праектаў «Mova movie» і «Oscar shorts». У агучваньні ўдзельнічалі беларускія музыкі, дызайнэры і блогеры. Паказваць фільмы будуць з 30 лістапада да 13 сьнежня, кошт квіткоў — 8–11 рублёў. У межах праекту «Oscar shorts» гэтыя ж фільмы будуць паказваць і ў расейскай агучцы. Квіткі на паказы па-расейску каштуюць даражэй — 10–16 рублёў.

«Беларускія ўікэнды»: замежныя фільмы афіцыйнага кінапракату з дубляжом па-беларуску

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG