Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Brutto прэзэнтавалі live-вэрсію канцэрту ў Менску


Сяргей Міхалок падчас канцэрту Brutto на «Менск-Арэне»

Гурт Brutto прэзэнтаваў live-вэрсію свайго першага канцэрту ў беларускай сталіцы.

Кіеўскія слухачы Brutto ўбачылі жывую вэрсію канцэрту раней за ўсіх. Учора ў Кіеве гурт правёў перадпрэм’ерны паказ.

Наступны канцэрт Brutto ў Менску заплянаваны на 21 красавіка 2018 году. Выступ адбудзецца ў Палацы спорту.

Канцэрт 8 сакавіка стаў для фронтмэна Brutto Сяргея Міхалка першым выступам у Менску за 7 гадоў.

У 2011 годзе тагачасны гурт Міхалка «Ляпіс Трубяцкі» трапіў у чорны сьпіс беларускіх музыкаў праз асуджэньне разгону акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году.

XS
SM
MD
LG