Лідэр Аль-Каіды ў Емэне Касім аль-Рэймі быў забіты ў паветраным нападзе, праведзеным у пачатку года войскамі ЗША.
На поўдні Лёндана паліцыя застрэліла мужчыну падчас інцыдэнту, які, па словах паліцыянтаў «зьвязаны з тэрарызмам». Лёнданская паліцыя заявіла, што некалькі чалавек падвергліся нападу і атрымалі раненьні.
44-гадовы грамадзянін Кітая, які выляцеў на Філіпіны з Ухані, стаў першай ахвярай віруса nCoV 2019, які памёр па-за межамі Кітая.
Больш за 20 наведнікаў і да 10 працаўнікоў рэстарацыі «Поедем поедим» каля Курапатаў эвакуавалі з прычыны пагрозы выбуху.
Фэстываль Berlinale адмяніў прэмію свайго першага дырэктара. Штотыднёвік «Die Zeit» апублікаваў інфармацыю, што Альфрэд Баўэр належаў да многіх нацысцкіх арганізацый.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 32-гадовага менчука, які пад выглядам міліцыянта абшукваў людзей, а пасьля прысвойваў іхнія грошы і банкаўскія карткі. Пацярпелыя самі называлі ілжэправаахоўніку пін-коды ад картак, піша прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
У Вялікай Брытаніі пацьвердзілі два першыя выпадкі захворваньня каранавірусам, паведамілі ў нацыянальным міністэрстве аховы здароўя. Захварэлыя — чальцы адной сям’і.
Жыхар індыйскага горада Фарукхабад, які арганізаваў вечарыну, каб захапіць больш за 20 дзяцей у закладнікі, быў забіты паліцыяй. Раней мужчына быў абвінавачаны ў забойстве, але адпушчаны па рашэньні суда пад заклад.
31 студзеня ўлады Аўстраліі абвясьцілі надзвычайнае становішча для сталіцы Канбэры і прылеглых раёнаў у сувязі зь ляснымі пажарамі, піша Reuters.
Сусьветная арганізацыя здароўя 30 студзеня абвясьціла надзвычайную сытуацыю ў сувязі з распаўсюджваньнем закажэньня каранавірусам у сьвеце.
Гэта адбылося ў штаце Ілінойс, паведаміў Голас Амэрыкі. Каранавірус быў пацьверджаны ў мужа жанчыны, якая раней езьдзіла ў Кітай і была сама заражаная вірусам.
У ведамстве запэўніваюць, што неаднаразова нагадвалі пра недапушчальнасьць праяў агрэсіі альбо гвалту ў дачыненьні да непаўналетніх.
Ад 10 да 12 статуэтак працы Сальвадора Далі выкрадзеныя ў ноч на чацьвер з галерэі ў Стакгольме. Пра гэта паведамляе швэдзкая газэта Aftonbladet.
Як паведаміў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, 30 студзеня ня стала Зьмітра Шэвеля — сябра незалежнага прафсаюзу РЭП і сябра БНФ. Яму быў 51 год.
Апоўначы, 30 студзеня, ва ўкраінскім горадзе Львоў невядомы чалавек падпаліў аўтамабіль, які належыць журналістцы Радыё Свабода Галіне Церашчук. Ніхто не пацярпеў.
Ля ўзьбярэжжа Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў на борце нафтавага танкера успыхнуў маштабны пажар, паведамляе Reuters.
Камісія па справах непаўналетніх Касьцюковіцкага райвыканкаму пакарала штрафам і грамадзкімі працамі навучэнца Касьцюковіцкага прафэсійнага ліцэю № 8, які з размаху кінуў на асфальт ката.
Жыхарка Гомля, маці вучаніцы 3 клясы гімназіі № 71, зьвярнулася ў міліцыю з прычыны траўмаваньня яе дачкі К. Як стала вядома Свабодзе, інцыдэнт здарыўся 21 студзеня на ўроку матэматыкі. Цяпер міліцыя праводзіць праверку.
Пракуратура Гомельскай вобласьці накіравала ў суды звыш 100 позваў на капэнсацыю шкоды за падзеж і нястачу жывёлы.
Дзясяткі беларусаў праверылі на каранавірус, пакуль знайшлі толькі грып. Самастойна праверыцца на небясьпечны вірус пакуль немагчыма, патрэбна накіраваньне лекара.
За інфармацыю пра аўтамабіль Чыжа даюць 500 даляраў. Узнагароду абвясьціў былы топ-мэнэджар кампаніі «Трайпл» Мікалай Чукісаў.
Працэс праходзіць у закрытым рэжыме. Родныя і адвакат абвінавачанага ўпэўненыя ў яго невінаватасьці.
Беларускія сьледчыя ў прысутнасьці прадстаўнікоў ФБР і Падатковай службы ЗША правялі допыт абвінавачанага ў крадзяжы з выкарыстаньнем кампутарнай тэхнікі, паведаміў 28 студзеня Сьледчы камітэт Беларусі.
Сьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне выбуху на «Магілёўдрэве». У парушэньні правілаў пажарнай бясьпекі падазраюць былога галоўнага інжынэра, які выконваў абавязкі генэральнага дырэктара, і былога начальніка мэблевага цэху. У службовай халатнасьці падазраюць дырэктара кампаніі-партнэра.
Дырэктар «Магілёўхімвалакна» і былы кіраўнік адміністрацыі Магілёўскай вобласьці Пётар Руднік абурыўся непраўдзівай інфармацыяй пра сваё затрыманьне і ідзе ў суд.
На месцах інфармацыю аб магчымых затрыманьнях кіраўніцтва не камэнтуюць.
Генэральная пракуратура вывучыла і накіравала ў Менскі гарадзкі суд крымінальную справу аб арганізацыі дамоўных футбольных і валейбольных матчаў.
Польскія СМІ паведамілі, што ў ноч з 25 на 26 студзеня незнаёмыя абрабавалі вілу пісьменьніцы Вольгі Такарчук у квартале Кшыкі ва Ўроцлаве.
Кітайскія ўлады заявілі, што сьмяротна небясьпечны каранавірус 2019-nCoV штораз хутчэй набывае здольнасьць перадавацца ад чалавека да чалавека, таму лік заражаных будзе расьці.
Улады Турэччыны афіцыйна пацьвердзілі гібель 31 чалавека, жыцьці якіх забраў моцны землятрус.
Вайсковец, які памылкова зьбіў украінскі пасажырскі «Боінг» пад Тэгеранам, знаходзіцца ў турме. Пра гэта ў інтэрвію Der Spiegel заявіў міністар замежных спраў Ірану Мухамад Джавад Зарыф. Інфармацыі пра асобу арыштаванага міністар не падаў.
Партал TUT. BY са спасылкай на некалькіх пасажыраў паведаміў, што самалёт авіякампаніі «Белавія» EMBRAER 175, які ў пятніцу 24 студзеня ляцеў у Мюнхэн, зрабіў аварыйную пасадку ў Горадні.
Колькасьць памерлых ад новага каранавірусу за суткі вырасла з 26 да 41 чалавека
Магутны землятрус адбыўся позна вечарам 24 студзеня на ўсходзе Турэччыны.
Два выпадкі заражэння новым каранавірусам 2019-nCoV, успышка якога адбылася ў Кітаі, пацьверджаныя ў Францыі.
Насіць маску, мыць рукі, зьвяртацца да дактароў — мэдыкі адказалі на пытаньні журналістаў пра каранавірус падчас прэсавай канфэрэнцыі.
У страляніне ў горадзе Рот-ам-Зээ на паўднёвым захадзе Нямеччыны загінулі шэсьць чалавек.
Некаторыя ўчасткі Вялікай Кітайскай сьцяны паблізу Пэкіна, пачынаючы з суботы, 25 студзеня, будуць зачыненыя для наведнікаў.
Урад Гішпаніі склікаў на 24 студзеня экстранную нараду, каб абмеркаваць ўзьдзеяньне ўрагану «Глёрыя», ахвярамі якога сталі сама меней 13 чалавек, паведамляе агенцтва Reuters.
У расейскім Екацярынбургу падчас пагрузкі ў фуру зьбег слон італьянскага цырку. На працягу некалькіх хвілінаў ён гуляў па вуліцах і качаўся ў сьнезе
«У нас шчыльныя працоўныя адносіны з украінскімі партнэрамі, і мы не хацелі б іх абражаць».
Дваіх грамадзян Беларусі 23 студзеня дэпартавалі з Турэччыны на радзіму, паведаміла ў Tвітэры Міністэрства ўнутраных спраў Турэччыны.
Цюрыхская паліцыя ўжыла супраць радыкалаў вадамёты, сьлезацечны газ і гумовыя кулі. Адзін паліцэйскі быў паранены.
Ежу прывозяць курʼеры, усім раяць не выходзіць у грамадзкія месцы. Мы распыталі беларуску ў закрытым на карантын Ухані, як там засьцерагаюцца ад каранавірусу.
Трое амэрыканцаў загінулі ў катастрофе пажарнага самалёта ў Аўстраліі.
Сусьветная арганізацыя здароўя папярэджвае, што новы каранавірус можа распаўсюдзіцца па тэрыторыі Кітая і за яе межамі, і заклікае дзяржавы прыняць прэвэнтыўныя захады ў мэдыцынскіх установах.
Працэс над гарадзенцам Вітальдам Якімчыкам прайшоў у судзе Ленінскага раёну Горадні 21 студзеня. Падсуднага вызвалілі ў залі суду. «Атрымліваецца, ён і далей можа рабіць тое самае і разумець, што яму нічога ня будзе за гэта», — пракамэнтавала рашэньне суду былая жонка.
Швайцарскія спэцслужбы ў жніўні 2019 года выкрылі ў Давосе — месцы правядзеньня Сусьветнага эканамічнага форуму — дваіх меркаваных агентаў расейскай выведкі. Гісторыю пра гэта апублікавала швайцарскае выданьне Tages-Anzeiger да адкрыцьця форуму 21 студзеня.
21 студзеня ў вёску Стараград Кармянскага раёну прывезьлі цела 18-гадовага Паўла Сігнеева. Два месяцы таму яго прызвалі на тэрміновую службу ў памежныя войскі. Хлопцу зрабілася блага, праз два тыдні ён памёр у лякарні.
На возеры Асьвейскім ў Верхнядзьвінскім раёне 20 студзеня патанулі два рыбакі: 28-гадовы міліцыянт і 33-гадовы хірург. Пра гэта Tut.by паведамілі ў абласной арганізацыі выратаваньня на водах.
Загрузіць яшчэ