Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За дамоўныя матчы ў Беларусі будуць судзіць 20 чалавек 


Валейбольны матч, архіўнае фота
Валейбольны матч, архіўнае фота

Генэральная пракуратура вывучыла і накіравала ў Менскі гарадзкі крымінальную справу аб арганізацыі дамоўных футбольных і валейбольных матчаў, паведамляе сайт ведамства.

У якасьці абвінавачаных ў справе прыцягнулі 20 асобаў, якім інкрымінавалі супрацьпраўныя дзеяньні, пачынаючы ад лютага 2017 году да студзеня 2019-га ў розных спалучэньнях.

Сьледзтва выявіла 15 выпадкаў подкупу ўдзельнікаў прафэсійных спаборніцтваў, а таксама 12 фактаў, зьвязаных з ашуканскім завалоданьнем грашыма букмэкерскіх кантораў.

Абвінавачаным інкрымінавана, што яны перадалі, а спартоўцы футбольных і адной валейбольнай каманды прынялі незаконныя ўзнагароджаньні за загадзя абгавораныя вынікі.

Пасьля праверкі матэрыялаў крымінальнай справы ў Генэральнай пракуратуры прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасьці абвінавачаньня.

Раней Сьледчы камітэт паведамляў, што ў рамках крымінальнай справы аб арганізацыі дамоўных матчаў выяўлена 28 эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасьці — 16 подкупаў удзельнікаў прафэсійных спаборніцтваў і 12 фактаў махлярства, зьвязаных са стаўкамі на загадзя вызначаны вынік.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG