Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканцы забілі лідэра Аль-Каіды ў Емэне


Ілюстрацыйнае фота

Лідэр Аль-Каіды ў Емэне Касім аль-Рэймі быў забіты ў паветраным нападзе, праведзеным у пачатку года войскамі ЗША. Амэрыканскія войскі месяцамі сачылі за Аль-Рэймі. За яго галаву прапаноўвалі 10 мільёнаў даляраў.

Амэрыканскія службы не прадаставілі дэталяў апэрацыі. Пакуль невядома, ці лідэра Аль-Каіды забілі ў авіяцыйным нападзе вайскоўцаў ЗША або ЦРУ.

Ураджэнец Емэна, Аль-Рэймі хаваўся ад амэрыканцаў больш за пяць гадоў. Мік Малрой, былы памочнік міністра абароны на Блізкім Усходзе, заявіў, што яго сьмерць была вельмі важнай. — Ён сапраўды дрэнны чалавек. Гэта вялікая перамога для нас, — пракамэнтаваў ён.

41-гадовы Аль-Рэймі ў 90-х навучаў удзельнікаў Аль-Каіды ў Афганістане. Пазьней вярнуўся ў Емэн. У 2005 годзе яго асудзілі на пяць гадоў пазбаўленьня волі за плянаваньне забойства амбасадара ЗША, але праз год яму ўдалося ўратавацца.

Тэрарыст павінен быў адказваць за шэраг нападаў, у тым ліку за атаку на амбасаду ЗША ў сталіцы Емэна Сане. У верасьні 2008 года былі забітыя 10 емэнскіх гвардзейцаў і шэсьць мірных жыхароў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG