Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалёт, які ляцеў зь Менску ў Мюнхэн, разьвярнуўся над Уроцлавам і сеў у Горадні. Што здарылася?

абноўлена

Самалёт Embraer 175. Ілюстрацыйнае фота.
Самалёт Embraer 175. Ілюстрацыйнае фота.

Партал TUT. BY са спасылкай на некалькіх пасажыраў паведаміў, што самалёт авіякампаніі «Белавія» EMBRAER 175, які ў пятніцу 24 студзеня ляцеў у Мюнхэн, зрабіў аварыйную пасадку ў Горадні.

Паводле сьведчаньня пасажыраў, яны думалі, што падлятаюць да Мюнхэна, калі камандзір судна паведаміў, што з тэхнічных прычын самалёт робіць аварыйную пасадку ў Горадні.

Пасьля прызямленьня памежнікі зьнялі з самалёта з рэчамі шэсьць пасажыраў, назваўшы іхныя імёны па гучнай сувязі. Пасьля ўсіх пасажыраў папрасілі пакінуць самалёт і сесьці ў аўтобусы. Праз 20 хвілін людзей у самалёт вярнулі і ён вылецеў у Мюнхэн. У выніку многія пасажыры спазьніліся на свае стыкавыя рэйсы.

Спробы журналістаў атрымаць камэнтары ад афіцыйных асобаў ня мелі посьпеху.

Пазьней журналісты Onliner адшукалі пасажыра-сьведку, які паведаміў, што сярод шасьці зьнятых з борта былі чальцы дзьвюх сем'яў. Двое зь іх мелі аднолькавае прозьвішча, чацьвёра другіх — аднолькавае іншае.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG